«На малой радзіме лепш!»: малады вадзіцель з КСУП «Гіркі» падзяліўся эмоцыямі ад сваіх першых «Дажынак»

Экономика и с/х 26 сентября 26 154
изображение_viber_2026-09-26_09-53-09-544.jpg

Малады і перспектыўны вадзіцель КСУП «Гіркі» Сяргей Сабалеўскі сёлета ўпершыню стаў госцем абласнога фестывалю працаўнікоў вёскі. Хлопец шчыра падзяліўся сваім выбарам прафесіі і эмоцыямі ад маштабнага свята:

«Родам я з Радуні, скончыў Воранаўскі каледж. У сельскай гаспадарцы раёна працую ўсяго год. Гаспадарку выбраў таму, што тут больш шанцаў набрацца вопыту на магутнай сучаснай тэхніцы.

Сёлета на адвозцы зерня я перавёз амаль тысячу тон, унёсшы свой уклад у агульны каравай Воранаўшчыны. Мяне, маладога хлопца, упершыню запрасілі на такое знакавае свята, і гэта вельмі матывуе!

Раней я спрабаваў працаваць у горадзе — не спадабалася, вярнуўся. На малой радзіме значна лепш: тут заўсёды адчуваецца цёплая падтрымка сваіх людзей. А з імі — куды смялей ісці ў будучыню!»

Пажадаем Сяргею новых працоўных дасягненняў і лёгкіх дарог!

Добавление комментария
CAPTCHA
*