Ідэалагічна-культурная супольнасць Воранаўшчыны падвяла вынікі работы за 2017 год (Фота)

Подводя итоги 02 марта 18 1823
1C9A1642

У паседжанні савета аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама прынялі ўдзел Аляксандр Вярсоцкі — начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама, Мікалай Розум — кіраўнік раёна, Віктар Роік — старшыня райсавета дэпутатаў, Андрэй Карповіч — намеснік старшыні Воранаўскага райвыканкама. Былі запрошаны таксама і старшыні грамадскіх аб’яднанняў Воранаўшчыны.

Было адзначана, што 2017 год быў насычаным цікавымі святамі, фестывалямі, конкурсамі, выставамі. Усё гэта ладзілася творчымі калектывамі ўстаноў культуры ў гонар сваіх землякоў і для іх жа. Важнай падзеяй для Воранаўшчыны стаў адкрыты раённы фестываль народных традыцый і мастацтва “Песні Воранаўшчыны маёй”, менавіта мінулы год стаў юбілейным для Радуні — гарадскі пасёлак адзначыў сваё 630-годдзе. У кожным аграгарадку адбыліся брэндавыя мерапрыемствы, якія стануць для вяскоўцаў традыцыйнымі. Упершыню і на высокім узроўні прайшлі святы бліноў, дзіцячай творчасці, беларускага ручніка, рыбака, прыпеўкі і г.д.

1C9A1660

 

1C9A1644

 

Работа ідэалагічнай вертыкалі раёна ў 2017-м планавалася і праводзілася з улікам асноўных агульнадзяржаўных мерапрыемстваў: выбараў дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання, Года навукі. Яна была накіравана на падтрыманне стабільнай грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай абстаноўкі ў раёне, павышэнне сацыяльнай актыўнасці грамадзян, задавальненне яго патрэб, інфармаванне жыхароў раёна аб асноўных напрамках дзяржаўнай палітыкі і дзейнасці мясцовых органаў ўлады.

У цэлым вынікі работы ідэалагічнай вертыкалі Воранаўшыны, сферы культуры, сродкаў масавай інфармацыі станоўча ацаніў Аляксандр Вярсоцкі. Ён падзякаваў кіраўнікам і працоўным калектывам за намаганні, якія яны прыклалі для таго, каб выбарчая кампанія ў раёне на ўсіх этапах прайшла на вельмі высокім узроўні, каб творчыя мерапрыемствы праводзіліся ярка і запамінальна, каб узнагароды ў прэстыжных прафесійных конкурсах папоўнілі скарбонку Гродзеншчыны.

Падчас мерапрыемства ганаровыя граматы, падзячныя пісьмы і іншыя ўзнагароды атрымалі многія працаўнікі сферы.

Вольга ВАРАБ’ЁВА.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.     

 

1C9A1667 1C9A1668

 

1C9A1676 1C9A1682 1C9A1685 1C9A1689 1C9A1693 1C9A1695 1C9A1701 1C9A1707 1C9A1711 1C9A1713 1C9A1717 1C9A1720 1C9A1729 1C9A1730 1C9A1732 1C9A1735 1C9A1736 1C9A1737 1C9A1742 1C9A1745 1C9A1753 1C9A1756 1C9A1762 1C9A1771 1C9A1774 1C9A1801 1C9A1812 1C9A1853 1C9A1860 1C9A1891 1C9A1894 1C9A1899 1C9A1911 1C9A1913 1C9A1927 1C9A1930 1C9A1936 1C9A1944 1C9A1950 1C9A1953 1C9A1959 1C9A1965 1C9A1971 1C9A1975 1C9A1986 1C9A2002 1C9A2007
Добавление комментария
CAPTCHA
*