Плён вашай шчырай працы — на стале ў кожнай беларускай хаце



Сёння  нікога з нас ужо не турбуе, як купіць хлеб і да хлеба. Цяпер перад гараджанамі і сельскімі жыхарамі перш за ўсё стаіць пытанне: што выбраць? Бо прылаўкі, пачынаючы ад супермаркетаў і заканчваючы сельскімі магазінамі, “ломяцца” ад розных гатункаў хлебабулачных, мясных і малочных вырабаў, на любы густ і на любы кашалёк! І ўсё гэтае багацце нам стварылі людзі самых нялёгкіх, але пачэсных і заўсёды запатрабаваных прафесій — паляводы, механізатары, жывёлаводы, кіраўнікі і спецыялісты сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў.

Лепшых з іх з вялікай павагай і любоўю напярэдадні прафесійнага свята працаў-нікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК сустракалі 13 лістапада ў горадзе Дзятлава на абласным фестывалі-кірмашы “Дажынкі-2015”.

Шаноўных гасцей утульны памаладзеўшы горад сустрэў шмат-лікімі выставачна-гандлёвымі  павільёнамі харчовых і прамысловых тавараў вядучых прадпрыемстваў вобласці, раённых камбінатаў бытавога абслугоўвання. Здзівілі сваімі вырабамі майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Побач з майстрамі мясцілася і пляцоўка, дзе ўпершыню адбыліся на “Дажынках” культурна-сельскагаспадарчыя спаборніцтвы “Вясковая вясёлая эстафета”. Яе галоўнай мэтай стала прапаганда культурных каштоўнасцей і традыцый беларускай вёскі.  У захапляльных спаборніцтвах — бег з чугункамі ў вілках, мяшком бульбы на хуткасць, паяданне сасісак і іншых — свой спрыт паказала і наша раённая каманда з ліку юнакоў і дзяўчат устаноў адукацыі, аддзелаў па  надзвычайных сітуацыях і Дэпартамента аховы. Па выніках эстафеты  прадстаўнікі воранаўскай  моладзі выглядалі вельмі дастойна — атрымалі 5 дыпломаў у розных намінацыях і занялі 4-ае агульнакаманднае месца сярод 17 раёнаў вобласці. Такі поспех нашай каманды — гэта і заслуга прадпрымальніка Валерыя Гулецкага, які дапамог здзейсніць паездку на свята.

Не была абдзелена ўвагай жыхароў і гасцей Дзятлава і выстава-продаж вырабаў Воранаўскага Дома рамёстваў. Па-святочнаму былі аформлены ў гарадскім парку падворкі раёнаў Гродзеншчыны пад агульнай назвай “Якія мы гаспадары, такія нашы і двары”. Гонар прадстаўляць Воранаў-шчыну было даверана СВК “Доцішкі”. Прасторны падворак выглядаў, як жартоўна-мастацкая панарама сядзібы заможнага вяскоўца. Тут табе багатыя восеньскія дары, гаспадар з гаспадыняй, хатняя жыўнасць… Здавалася, што яшчэ імгненне — і ўсё гэта ажыве... Мо, таму на падворку было так шмат людзей — цікавае атрымаецца сэлфі (аўтафотапартрэт) на такім жывапісным фоне.

Але галоўнымі героямі свята сталі хлебаробы, жывёлаводы Прынямоння, сярод якіх былі і працаўнікі Воранаўшчыны. Пасля ўрачыстага шэсця дэлегацый раёнаў усе сабраліся ў зале гарадскога Цэнтра культуры, дзе лепшых прадстаўнікоў аграпрамысловага комплексу віталі старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Краўцоў, намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Міхаіл Русы, міністр лясной гаспадаркі Міхаіл Амельяновіч, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ігар Жук і іншыя кіраўнікі дзяржаўных і грамадскіх арганізацый вобласці. Калі коратка абагуліць сказанае ўсімі выступоўцамі, то на сённяшні дзень Гродзеншчына з’яўляецца лідарам у рэспубліцы ў галіне жывёлагадоўлі. Аграрыі вобласці лепшыя і па ўраджайнасці зерневых і зернебабовых (без кукурузы) — 51,5 цэнтнера з гектара. Валавы збор зерня дасягнуў 1 мільёна 707 тысяч тон зерня, гэта па 1 тоне 700 кілаграмаў зерня на аднаго жыхара вобласці, а пражывае ў нас 1 мільён 55 тысяч чалавек. Бяспрэчны лідар сярод гаспадарак па намалотах — СВК “Прагрэс-Верцялішкі” — 104,1 ц/га. Гродзеншчына экспартуе 20% мясных і 65% малочных прадуктаў. Прыемна адзначыць, што сярод 29 сельскагападарчых раёнаў краіны, сабраўшых больш за 100 тысяч тон зерня, знахо-дзіцца і Воранаўскі раён.

І наогул, назва нашай мясцовасці не адзін раз гучала падчас цырымоніі ўручэння прэмій пераможцам абласнога спаборніцтва. Па-першае, сярод раёнаў вобласці мы занялі першыя месцы па нарыхтоўцы кармоў і паказчыках у развіцці жывёлагодоўлі. Па-другое, заслужаных узнагарод у розных намінацыях былі ўдастоены нашы землякі і ў індывідуальных спаборніцтвах. Сярод іх трактарыст-машыніст СВК “Доцішкі” Альфрэд Родзевіч, брыгадзір паляводчай брыгады СВК “Гіркі” Марыя Козіч, старшыня СВК “Больцішкі” Анджэй Вількевіч, галоўны інжынер-будаўнік КСУП “Эліт-Агра Больцінікі” Аляксандр Дзенісевіч, начальнік свінаводчага комплексу “Ківанцы” СВК “Доцішкі” Віталь Казлоўскі, дырэктар КСУП “Эліт-Агра Больцінікі” Юзэф Суркант, загадчыца малочна-таварнай фермай “Сурканты” СВК “Больцішкі” Алена Пеціконіс, старшыня СВК “Гіркі” Тадэвуш Мушынскі  і ветэран працы, трактарыст-машыніст КСУП “Эліт-Агра Боль-цінікі” Іван Буневіч.

І яшчэ адна хвалюючая і прыемная навіна: абласныя “Дажынкі” ў наступным годзе адбудуцца ў Воранаве. Сімвалічны вымпел-эстафету старшыні Воранаўскага райвыканкама Мікалаю Розуму ўручыў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Іван Крахмальчык.

Так што, шаноўныя варанаўчане, папрацаваць нам прыдзецца плённа, як на палях, так і на фермах. Безумоўна, што “мора” работы  чакаецца і па добраўпарадкаванні самога райцэнтра. Воранава павін-на стаць па-сапраўднаму прывабным горадам. Нам з нашымі працавітасцю і самабытнасцю зрабіць гэта будзе пад сілу. Таму запрашаем вас усіх уносіць свае прапановы, як найлепш падрыхтавацца да народнага свята “Дажынкі-2016”. Бліц-апытанне на нашым сайце.

Вікенцій ЯКОВІЧ.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.



.

Добавление комментария
CAPTCHA
*