Ветэранскаму калектыву "Землякі" з Воранава прысвоена званне "народны"
Такім парадкам фестываль праходзіць кожны год у сакавіку ці красавіку з 1999 года, а гэта значыць, што сёлета ён юбiлейны, з чым i вiншуем яго ўдзельнiкаў, арганiзатараў i шчырых прыхiльнiкаў! На фестывалi выступiлi 14 творчых калектываў, у тым лiку па два з Лiдскага, Смаргонскага, Карэліцкага і Іўеўскага раёнаў. Кожны творчы калектыў падрыхтаваў праграму да 20 хвiлiн, у рамках якой прагучалi песнi ў выкананнi салiстаў хароў, дуэтаў, квартэтаў і вакальных групаў, а таксама аўтарскія паэтычныя творы. Падчас выступленняў многiх ветэранскiх калектываў гучалi аўтарскiя вершы, а калектыў з Воранава ў свой канцэрт уключыў i танцавальныя элементы.
Свята доўжылася некалькі гадзiн, якiя для гледачоў i абласнога журы праляцелi, як iмгненне. Завяршэнне мерапрыемства было не менш хвалюючым i прыгожым. Героем дня стаў ветэранскi калектыў з Воранава "Землякi", таму што менавiта на свяце было афіцыйна абъяўлена пра прысваенне хору пачэснага і высокага звання "народны".
Не засталіся па-за ўвагай арганізатараў мерапрыемства і ветэраны-удзельнiкi калектываў, якiя нягледзячы на ўзрост 85 i болей гадоў не старэюць душой, не развітваюцца з песней. Ад iмя абласной грамадскай арганiзацыi "Беларускi фонд мiра" падарункi ўручыў А. Раманюк, старшыня Iўеўскай раённай грамадскай структуры. I вельмi прыемна, што абласное журы заўважыла маленькiх танцораў з Iўеўскай школы мастацтваў (кiраўнiк М. Шыдлоўская), якiя адкрывалi юбiлейны фестываль паважаных ветэранаў з усiх куткоў любiмай Гродзеншчыны — прыгожай зямлi таленавiтых людзей.
http://ivyenews.by