Сэрцам адданыя Беларусі

Знай наших! 31 января 14 2350



Беларускай мове вучацца
нават студэнты з Нігерыі і Англіі



У адной з самых прэстыжных вышэйшых навучальных устаноў Літвы — Літоўскім эдукалагічным універсітэце ўжо на працягу 14 гадоў жыхары Беларусі і іншых краін, дзякуючы Цэнтру беларускай мовы, літаратуры і этнакультуры, маюць унікальную магчымасць атрымаць вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці беларуская філалогія, прыкладная лінгвістыка і міжкультурная камунікацыя.  Больш падрабязна аб дзейнасці Цэнтра расказала яго дырэктар, старшыня асацыяцыі беларусістаў Літвы, дацэнт Лілея Плыгаўка.


— Менавіта тут, на факультэце славістыкі, па пастанове Урада Літвы 31 ліпеня 1991г. пачала працаваць кафедра беларускай мовы, літаратуры і этнакультуры, а 1 студзеня 2009г. была рэарганізавана ў Цэнтр беларускай мовы, літаратуры і этнакультуры філалагічнага факультэта.


Па ініцыятыве Цэнтра арганізавана сярэдняя школа з беларускай мовай навучання ў Вільні, адноўлена дзейнасць Таварыства беларускай школы, аказана дапамога ў стварэнні літуаністыкі ў БДПУ імя М.Танка, ініцыявана адкрыццёна факультэце новай спецыялізацыі “міжкультурная камунікацыя”.


Цэнтрам наладжаны кантакты з шэрагам навуковых і навучальных устаноў розных краін, у прыватнасці, Беларусі, Польшчы, Англіі, ЗША, Славакіі, Украіны, Расіі.


За гады дзейнасці спецыяльнасць “беларуская філалогія” атрымалі больш за 250 чалавек. Выпускнікі працуюць у Віленскай сярэдняй школе імя Ф. Скарыны, сродках масавай інфармацыі, школах Беларусі, займаюцца перакладчыцкай дзейнасцю, працягваюць вучобу ў магістратуры і дактарантуры.


Сёння па спецыяльнасці беларуская філалогія навучаецца каля 200 чалавек, сярод якіх грамадзяне Літвы, Беларусі, Нігерыі, Расіі, Англіі.


Акрамя асноўнага кірунку дзейнасці — падрыхтоўкі спецыялістаў-беларусістаў —Цэнтр распрацоўвае навучальныя праграмы і стандарты па беларускай мове, ажыццяўляе пераклады з беларускай мовы і наадварот, займаецца праблемамі выкладання роднай мовы ў іншамоўным асяроддзі, праводзіць навуковыя канферэнцыі і кансультацыі па разнастайных культурных пытаннях, звязаных з Беларуссю, удзельнічае ў распрацоўцы навуковых праграм і канцэпцый, што рэгламентуюць жыццядзейнасць нацыянальных меншасцей.


Падчас вучобы ў нашых студэнтаў ёсць магчымасць папрацаваць у багатых архівах і бібліятэках Літвы, пазнаёміцца з мовай і культурай народа-суседа, прыняць удзел у культурным жыцці беларускай дыяспары. Урэшце — паблукаць па старажытнай Вільні і палюбавацца на славутыя цэрквы і касцёлы, спазнаць яе беларускія старонкі, а значыць і ўласную культуру і гісторыю. А галоўнае — паслухаць лекцыі вядучых навукоўцаў-гуманітарыяў, сустрэцца з вядомымі культурнымі дзеячамі Літвы, Беларусі і замежжа.


На здымку: Л. Плыгаўка.




У душы засталася беларускай




Станіслава Іванаўна Маціешэне-Чэхавічэне (у дзявоцтве Мажэйка) родам з вёскі Куркі Радунскага пассавета. Ужо 40 гадоў жыве ў Літве ў в. Янчуны Шальчынікайскага раёна.

У далёкім 1974 годзе яна працавала дырэктарам Бастунскага сельскага Дома культуры, тады ўзначальваў аддзел культуры адышоўшы з жыцця К.І. Вайткун. Шмат цёплых слоў яна выказала ў адрас гэтага чалавека, які разам з Пятром Міхайлавічам Малафеем (у тыя гады працаваў першым сакратаром райкама камсамола ў Воранаве) адыграў немалаважную ролю ў станаўленні яе як асобы.

Пасля заканчэння 8 класаў Станіслава спрабавала паступіць у Ваўкавыскае педвучылішча, але не паступіла. У той год было завершана будаўніцтва Бастунскай сярэдняй школы, там дзяўчына і працягнула навучанне. У школе была пастаяннай удзельніцай усіх школьных спраў, вяла школьную радыёперадачу. Класным кіраўніком у яе была Часлава Пятроўна Бондарь, якая парэкамендавала П.М. Малафею ўзяць сваю вучаніцу на працу. Маладая і актыўная, Станіслава неўзабаве праявіла ўсе свае арганізатарскія якасці, таму, калі стала пытанне, каго прызначыць на пасаду дырэктара Бастунскага СДК, выбар паў менавіта на яе. Адпрацаваўшы год, яна паступіла ў Гродзенскае культпрасвет вучылішча.

Паміж Воранаўскім і Шальчынінкайскім раёнамі ў той час было моцнае сяброўства. Таму намеснік старшыні Шальчынінкайскага райвыканкама спадар Высоцкі папрасіў у суседзяў дапамогі ў пошуку спецыяліста, які мог бы ўзначаліць іх Янчунскі Дом культуры. Яму прапанавалі кандыдатуру маладой і перспектыўнай дзяўчыны — Станіславы Мажэйкі. І вось ужо больш за 40 гадоў яна яго ўзначальвае.

Падчас сваёй працы Станіслава Іванаўна не раз ставіла пастаноўкі на беларускай мове, у канцэртных праграмах і сёння гучаць беларускія песні і байкі. Сваю любоў да роднай мовы і традыцый яна захоўвае, нягледзячы на тое, што ўжо даўно жыве за мяжой. Гэтую любоў яна перадала сваім дзецям: старэйшая дачка скончыла Віленскі педагагічны ўніверсітэт (кафедра беларускай філалогіі), а цяпер у гэтай вышэйшай навучальнай установе атрымліваюць адукацыю малодшыя дачка і сын. Яе сям’я жыве згодна з беларускімі традыцыямі, любімыя стравы ў іх — нашы дранікі і бульбяная бабка.

— У Беларусі бываю часта: у Радуні пахаваны мае бацькі, наведваю сясцёр, якія жывуць у Лідзе. А яшчэ ў Радуні ў мяне ёсць даўняя сяброўка, з якой шмат гадоў мы сядзелі за адной партай. Гэта Ядвіга Міхайлаўна Амбражук (па мужу Цевель). Да гэтага часу прыязджаем адна да адной у госці. Ды і наогул, у мяне ў Беларусі шмат сваякоў. Хачу заўважыць, што родныя мясціны прыгажэюць з кожным днём. Воранава і Ліду дык і зусім не пазнаць: вакол чысціня і парадак, а галоўнае — мір і супакой. У вас можна спакойна ўначы прагуляцца па горадзе, не баючыся за сваё жыццё, — кажа Станіслава Маціешэне-Чэхавічэне.


Беларускі астравок у Вільні




91 год таму ў Вільні была адкрыта беларуская гімназія, якая праіснавала да 1944 года. Гэтая навучальная ўстанова дала свету нямала яркіх імёнаў. Многія вядомыя беларусы — пісьменнікі, паэты, навукоўцы, медыкі — былі выпускнікамі гімназіі. Выкладалі ў ёй Максім Танк, будучы амерыканскі вучоны беларускага паходжання Барыс Кіт. І толькі ў 1994 годзе, дзякуючы намаганням віленскіх беларусаў, у сталіцы Літвы адкрылася беларуская школа, якая стала пераемніцай традыцый знакамітай Віленскай беларускай гімназіі.

Дванаццацігодка носіць імя Францыска Скарыны. Усяго тут займаецца 180 дзяцей, навучаюць іх 32 настаўнікі. Яна была адчынена ў будынку дзіцячага сада і перабудоўвалася сіламі бацькоў і настаўнікаў. Гэта адзіная поўная сярэдняя беларуская школа ў замежжы. Шэраг прадметаў у ёй выкладаецца на беларускай мове. Спецкурс “Этнакультура Беларусі” знаёміць з этнічнымі асаблівасцямі беларускай мовы і культуры. Але ў школе ганарацца не толькі тым, што выхоўваюць беларускасць у сваіх вучняў, але і іх высокім узроўнем адукацыі.

— Сапраўды, якасць адукацыі ў нас высокая, — заўважае часова выконваючая абавязкі дырэктара Дзіяна Стахновіч (на здымку), — паколькі класы невялікія, дзеці атрымліваюць больш індывідуальнай увагі. Амаль 90% нашых выпускнікоў паступае ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, як Беларусі, так і Літвы. У нашых навучэнцаў ёсць магчымасць атрымліваць адукацыю ў беларускіх ВНУ бясплатна, паколькі існуе квота, студэнтаў з Літвы забяспечваюць інтэрнатам і нават плацяць стыпендыю. Выбар універсітэтаў вельмі вялікі, і за гэта хочацца падзякаваць беларускаму боку за падтрымку. І не толькі за гэта... Міністэрства адукцыі РБ забяспечвае нашых школьнікаў падручнікамі на беларускай мове, настаўнікаў — метадычнай літаратурай. Кожнае лета 40 нашых дзяцей адпачываюць у беларускіх летніках, мы маем візавую падтрымку на нашы паездкі. Да таго ж, беларускі бок дапамог нам з унутранным рамонтам і абсталяваннем кабінетаў, набыў камп’ютары, аўтобусы.

У школе адбываюцца сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі, музыкантамі, праводзяцца навукова-практычныя канферэнцыі, семінары, заняткі па беларускай літаратуры, выставы кніг, фотаздымкаў, мастацкіх прац. Школа завязала сталыя зносіны з навучальнымі ўстановамі і цэнтрамі Беларусі, а таксама са шматлікімі школамі ў гарадах і мястэчках Літвы. Напрыклад, нядаўна падпісалі дамову з Лідскай сярэдняй школай №4, у якой ёсць класы, дзе вывучаюць літоўскую мову, сябруем і з вашай Пяляскай школай. У нас цесныя кантакты з Ашмянскай СШ №2 і Мінскай СШ №48. Нашы вучні ўдзельнічаюць у беларускіх навучна-практычных канферэнцыях, алімпіядах. А нядаўна прывезлі два Дыпломы II і III ступені з конкурсу даследчых работ, якія праводзіў Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі.

Вільнюская беларускамоўная школа імя Ф. Скарыны — гэта асяродак беларускай культуры ў Літве, сапраўдны беларускі астравок. Яна з’яўляецца падмуркам для далейшага вывучэння беларускай мовы і культуры і сведчаннем таго, што беларусы за мяжой імкнуцца захаваць сваю нацыянальную адметнасць і перадаць яе сваім дзецям.


91 год таму ў Вільні была адкрыта беларуская гімназія, якая праіснавала да 1944 года. Гэтая навучальная ўстанова дала свету нямала яркіх імёнаў. Многія вядомыя беларусы — пісьменнікі, паэты, навукоўцы, медыкі — былі выпускнікамі гімназіі. Выкладалі ў ёй Максім Танк, будучы амерыканскі вучоны беларускага паходжання Барыс Кіт. І толькі ў 1994 годзе, дзякуючы намаганням віленскіх беларусаў, у сталіцы Літвы адкрылася беларуская школа, якая стала пераемніцай традыцый знакамітай Віленскай беларускай гімназіі. Дванаццацігодка носіць імя Францыска Скарыны. Усяго тут займаецца 180 дзяцей, навучаюць іх 32 настаўнікі. Яна была адчынена ў будынку дзіцячага сада і перабудоўвалася сіламі бацькоў і настаўнікаў. Гэта адзіная поўная сярэдняя беларуская школа ў замежжы. Шэраг прадметаў у ёй выкладаецца на беларускай мове. Спецкурс “Этнакультура Беларусі” знаёміць з этнічнымі асаблівасцямі беларускай мовы і культуры. Але ў школе ганарацца не толькі тым, што выхоўваюць беларускасць у сваіх вучняў, але і іх высокім узроўнем адукацыі.— Сапраўды, якасць адукацыі ў нас высокая, — заўважае часова выконваючая абавязкі дырэктара Дзіяна Стахновіч (на здымку), — паколькі класы невялікія, дзеці атрымліваюць больш індывідуальнай увагі. Амаль 90% нашых выпускнікоў паступае ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, як Беларусі, так і Літвы. У нашых навучэнцаў ёсць магчымасць атрымліваць адукацыю ў беларускіх ВНУ бясплатна, паколькі існуе квота, студэнтаў з Літвы забяспечваюць інтэрнатам і нават плацяць стыпендыю. Выбар універсітэтаў вельмі вялікі, і за гэта хочацца падзякаваць беларускаму боку за падтрымку. І не толькі за гэта... Міністэрства адукцыі РБ забяспечвае нашых школьнікаў падручнікамі на беларускай мове, настаўнікаў — метадычнай літаратурай. Кожнае лета 40 нашых дзяцей адпачываюць у беларускіх летніках, мы маем візавую падтрымку на нашы паездкі. Да таго ж, беларускі бок дапамог нам з унутранным рамонтам і абсталяваннем кабінетаў, набыў камп’ютары, аўтобусы.У школе адбываюцца сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі, музыкантамі, праводзяцца навукова-практычныя канферэнцыі, семінары, заняткі па беларускай літаратуры, выставы кніг, фотаздымкаў, мастацкіх прац. Школа завязала сталыя зносіны з навучальнымі ўстановамі і цэнтрамі Беларусі, а таксама са шматлікімі школамі ў гарадах і мястэчках Літвы. Напрыклад, нядаўна падпісалі дамову з Лідскай сярэдняй школай №4, у якой ёсць класы, дзе вывучаюць літоўскую мову, сябруем і з вашай Пяляскай школай. У нас цесныя кантакты з Ашмянскай СШ №2 і Мінскай СШ №48. Нашы вучні ўдзельнічаюць у беларускіх навучна-практычных канферэнцыях, алімпіядах. А нядаўна прывезлі два Дыпломы II і III ступені з конкурсу даследчых работ, якія праводзіў Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі.Вільнюская беларускамоўная школа імя Ф. Скарыны — гэта асяродак беларускай культуры ў Літве, сапраўдны беларускі астравок. Яна з’яўляецца падмуркам для далейшага вывучэння беларускай мовы і культуры і сведчаннем таго, што беларусы за мяжой імкнуцца захаваць сваю нацыянальную адметнасць і перадаць яе сваім дзецям.


Клуб аматараў народнай творчасці “Сябрына”




Чвэрць стагоддзя таму супольнымі намаганнямі віленскія беларусы перамаглі савецкую бюракратычную машыну, афіцыйна зарэгістраваўшы напрыканцы мая 1988 года першую ў пасляваеннай літоўскай сталіцы беларускую грамадскую арганізацыю — клуб аматараў беларускай народнай творчасці “Сябрына”. Ён аб’яднаў у сабе беларусаў Літвы, якія імкнуліся зберагчы гісторыю, адрадзіць беларускія традыцыі, умацаваць любоў да роднай мовы.


Доўгі час старшынёй рады клуба быў Раман Вайніцкі, жыццё якога абарвалася нечакана і гвалтоўна. Пасля гэтай трагедыі першай, а значыць шмат у чым узорнай для іншых, беларускай грамадскай арганізацыі стала пагражаць знікненне. Каб прадухіліць верагодны развал суполкі, было вырашана ў адпаведнасці са статутам склікаць усеагульную пазачарговую канферэнцыю. Старыя і новыя сябры арганізацыі адкрытым галасаваннем абралі новую раду “Сябрыны”, а яна ў сваю чаргу — новага кіраўніка. Ім ізноў — пасля сямнаццаці гадоў перапынку — стаў адзін з ініцыятараў стварэння суполкі і былы яе старшыня Валянцін Стэх. Перад новым старым кіраўніком клуба стаіць няпростая задача — зберагчы і павялічыць “сябрынаўскія” дасягненні. А іх вялікая колькасць, сярод іх і адраджэнне традыцыйных беларускіх святаў Купалле, Каляды і свята беларускай песні.

— У адраджэнні і захаванні беларускіх народных звычаяў і традыцый, беларускага слова ў Літве бачу гістарычнае прызначэнне нашага клуба перад грамадскасцю. Менавіта гэта і ёсць адна з галоўнейшых задач нашай суполкі у Вільні, — упэўнены старшыня рады “Сябрыны” Валянцін Стэх. — З тае пары, як я перадаў Раману Вайніцкаму “Сябрыну” (прыблізна летам 1996г.), мінула ўжо сямнаццаць гадоў. І за гэты час я ўжо адвык ад грамадскай дзейнасці, — прызнаўся В. Стэх. — На сённяшні дзень — скажу без перабольшвання — раблю ў дадзеным накірунку першыя крокі. Гэта і прыемна, і разам з тым вельмі няпроста, таму што і час змяніўся, і я не памаладзеў. А ўсё гэта накладвае свой адбітак. Канкрэтнага плану далейшых мерапрыемстваў у нас пакуль што няма, але калі ў цэлым гаварыць пра накірункі дзейнасці “Сябрыны”, то, лічу, яны не толькі ў тым, каб святкаваць Купалле і Калядкі. У нас ёсць шмат іншых тэмаў, якія вымагаюць ад нас ажыццяўлення. Напрыклад, вывучэнне нашай культурнай і гістарычнай спадчыны ў Вільні. Мы жывем у Вільні, ходзім па яе вулачкам, дыхаем яе паветрам. Але ці шмат мы пра яе ведаем? Ці шмат мы ведаем пра беларускі след, пакінуты ў яе гісторыі?

На здымках: В. Стэх; вакальны ансамбль “Сябрыны”.





Добавление комментария
CAPTCHA
*