Жыхары Гродзеншчыны ўдастоены дзяржаўных узнагарод

Знай наших! 11 октября 17 1199
487f03a7e8f9b7489f543cbb04af4c46-310xauto (1)

Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 кастрычніка. 

Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны дырэктар ААТ “ГроднаЛіфт” Станіслаў Альбінавіч Рысік

Медалём “За працоўныя заслугі” – повар Лідскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства Ала Мікалаеўна Байко

Медалём “За працоўныя заслугі” – урач-хірург хірургічнага аддзялення ўстановы аховы здароўя “Ашмянская цэнтральная раённая бальніца” Аляксандра Віктараўна Белянкова

Медалём “За працоўныя заслугі” – пекар-майстар Зельвенскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства Ганна Міхайлаўна Чарніцкая

Медалём Францыска Скарыны  – артыст камернага аркестра – вядучы майстар сцэны дзяржаўнай установы культуры “Гродзенская капэла” Таццяна Іванаўна Сухоцкая

Медалём Францыска Скарыны  -  артыст камернага аркестра – вядучы майстар сцэны дзяржаўнай установы культуры “Гродзенская капэла”Алег Іванавіч Целяпнёў

Ганаровае званне “Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь” прысвоена прафесару кафедры інфекцыйных хвароб установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт” Уладзіміру Максімавічу Цыркунову

Усяго дзяржаўных узнагарод удастоены больш за сто прадстаўнікоў розных сфер. Ордэны, медалі і ганаровыя званні будуць уручаны за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны ўклад у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, заслугі ў развіцці лёгкай, нафтавай і хімічнай прамысловасці, жыллёва-камунальнай і сельскай гаспадаркі, будаўнічай галіны, чыгуначнага транспарту і грамадзянскай авіяцыі, аховы здароўя, навукі, культуры і спорту. 

БелТА.
Добавление комментария
CAPTCHA
*