У радунскай гімназіі пiшуць свой летапiс

Знай наших! 20 марта 12 2398

Дыплом І ступені пераможцаў абласнога конкурсу на лепшы летапіс населенага пункта ў рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” ў намінацыі “Пасёлкі гарадскога тыпу” стаў заслужанай узнагародай для вучняў і педагогаў Радунскай гімназіі.

Праца над стварэннем летапісу пасёлка Радунь вялася амаль штогод. Асноўны матэрыял быў сабраны народным гісторыка-краязнаўчым музеем, які дзейнічае на базе Радунскай гімназіі.

Таксама ў напісанні летапісу выкарыстоўваліся і матэрыялы навукова-даследчай дзейнасці навуковага таварыства “Астра”. Работы вучняў папярэдніх гадоў — “Песенны фальклор Воранаўшчыны” і “Этнаграфія Воранаўскага раёна” —  ляглі ў аснову гістарычнага запісу.

Акрамя таго, няўрымслівыя краязнаўцы стварылі віртуальную капілку “Вайна ў жыцці маёй сям’і”, якая змяшчае ў асноўным успаміны бабуляў і дзядуляў вучняў гімназіі. Сведкі падзей Вялікай Айчыннай вайны шмат чаго цікавага расказалі сваім унукам.

Пазнавальнай інфармацыяй “падзяліўся” і інтэрнэт. Нездарма кажуць, што ён — вялікая сіла. У сацыяльных сетках юныя навукоўцы знайшлі нямала каштоўнага для сваёй работы.

Вось так, пакрысе здабываючы з розных крыніц цікавыя звесткі аб родным пасёлку, школьнікі сабралі багата змястоўнага матэрыялу. А творчая група, створаная з членаў савета музея (удзельнікаў патрыятычнага клуба “Родынь”), на чале з кіраўнікамі Ф.Ф. Габіс — намеснікам дарэктара па выхаваўчай рабоце і І.І. Фясенкам — кіраўніком народнага гісторыка-краязнаўчага музея сістэматызавала гэтыя напрацоўкі. Такім чынам з’явіўся летапіс населенага пункта Радунь.

— На дасягнутым мы спыняцца не збіраемся, — запэўніла Францішка Францаўна. — Лічу, што гэта каштоўны матэрыял для ўсяго нашага пасёлка, таму будзем і далей  развіваць тое, што распачалі. А працаваць ёсць над чым. Яшчэ шмат старонак гісторыі засталося не адкрыта.

Святлана ВАДЭЙКА.

Фота з архіва Радунскай гімназіі.
Добавление комментария
CAPTCHA
*