«Дні духоўнага аднаўлення сем’яў» прайшлі ў Германішках

Сямейная скарбніца 31 октября 14 1711

25 кастрычніка сем’і з Ліды і яе ваколіц мелі магчымасць удзельнічаць у «Днях духоўнага аднаўлення сем’яў», якія арганізаваў рух Gloriosa Trinita, што дзейнічае ў мясцовай парафіі.

Больш за 200 асоб прыехала ў парафію Найсвяцейшай Тройцы ў Германішках, каб перажыць гэты дзень з Ісусам. Гэта быў час супольнай радасці, малітвы і дзялення верай.

Даведка: «Gloriosa Trinita» — гэта міжнародная каталіцкая харызматычна-евангелізацыйная супольнасць, якая ўзнікла ў 2000г. у Італіі. Праз чатыры гады намаганнямі кс. Анджэя Свянцінскага рух трапіў у Польшчу. Сёння ён існуе ў Італіі, Польшчы, Іспаніі, Бразіліі і Беларусі. У Беларусі рух «Gloriosa Trinita» ўжо некалькі гадоў існуе пры парафіі Святой Сям’і ў Лідзе і аб’ядноўвае некалькі сотняў чалавек.

Рух з’яўляецца прыватным таварыствам вернікаў, скіраваным перш за ўсё на сем’і і асобаў, адданых Прасвятой Тройцы, якая з’яўляецца прыкладам дасканалай сям’і. Мэта руху — ажыўленне веры ў сем’ях, у сэрцах усіх людзей.

Цэнтрам духоўнасці з’яўляецца Эўхарыстыя: Імша і адарацыя Прасвятога Сакрамэнту. З яе яны чэрпаюць сілы да штодзённага крочання з Ісусам.

Наталля ІВУЦЬ.
Добавление комментария
CAPTCHA
*