У Місявічах Воранаўскага раёна прайшло свята беларускага ручніка
Вяскоўцы і госці сабраліся, каб адпачыць і ўбачыць скарб беларускага ткацтва. На свяце былі прадстаўлены ручнікі беларусаў, якія выкарыстоўваліся ў розных жыццёвых абставінах. Работнікамі культуры былі прадстаўлены авангардныя касцюмы з ручнікоў. Гучалі песні ў выкананні калектываў аматарскай творчасці раёна, суседзяў з Іўеўшчыны, а таксама эстрадных вакалістаў.