Галасуем за незалежнасць народа Беларусi!

Выборы 06 октября 15 1897


Сёння роўна ў 10.00 гасцінна адкрыліся ўсе выбарчыя ўчасткі на тэрыторыі Воранаўшчыны — пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта нашай краіны. Сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю прадэманстравалі і выбаршчыкі на Забалацкім участку №21 — за першыя 10 хвілін атрымалі бюлетэні і  прагаласавалі 8 чалавек. Для некаторых з іх, як для Івана Мінгілевіча, выбары не першыя ў жыцці, а ўсё роўна не без хвалявання:

— Галасаваў за мір, спакой, працу і салідарнасць, — упэўнена і з пачуццём гонару сказаў Іван Эльяшавіч.

А вось для вучаніцы 11-га класа мясцовай школы Веранікі Страчынскай такая вызначальная падзея адбылася ўпершыню, і словы віншавання, памятны адрас і сувенір з гэтай нагоды ад старшыні ўчастковай камісіі Ганны Лях былі вельмі дарэчы:

— Вераніка, 18 гадоў — гэта вельмі цудоўны ўзрост. Сёння ты першы раз атрымала бюлетэнь для галасавання як сведчанне таго, што стала паўнапраўным грамадзянінам нашай рэспублікі  і прагаласуеш, зробіш свой свядомы выбар будучага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Віншуем і жадаем поспехаў на тваёй жыццёвай дарозе!



— Для мяне гэта сапраўды самы хвалюючы момант, — падзялілася пачуццямі Вераніка. — Бо калі ты разам з усімі беларусамі вырашаеш, хто будзе кіраваць тваёй краінай, то адначасова вырашаеш і свой будучы лёс, тут абысціся без хвалявання і разважлівасці ніяк нельга. Таму я ў першую чаргу прагаласавала за стабільнасць у нашай дзяржаве і ўпэўнена, што Аляксандр Лукашэнка разам з намі такую стабільнасць забяспечыць. А гэта ў сваю чаргу бу-дзе спрыяць і здзяйсненню маёй асабістай мары — пасля школы хачу паступіць у Гродзенскі педагагічны ўніверсітэт імя Я. Купалы на перакладчыка замежный мовы. Там я атрымаю добрыя веды і буду працаваць на карысць любімай Беларусі.

У добры шлях, выбары! Галасуем за сваю светлую будучыню!

Вікенцій ЯКОВІЧ.

На здымках: калі ласка, распішыцеся і атрымайце бюлетэнь; свой малады голас аддае Вераніка.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.
Добавление комментария
CAPTCHA
*