“Мова – тое, што нас яднае”. У Гродзенскім аблвыканкаме напісалі беларускамоўную дыктоўку

Принёманский регион 19 февраля 21 961
“Мова – тое, што нас яднае”. У Гродзенскім аблвыканкаме напісалі беларускамоўную дыктоўку

Напярэдадні Дня роднай мовы каля 50 супрацоўнікаў аблвыканкама сабраліся разам, каб напісаць беларускамоўную дыктоўку.

Мерапрыемства стала ўжо традыцыйным для Гродзеншчыны. Кожны год яго ўдзельнікі з задавальненнем бяруць чысты ліст паперы і ручку, каб звярнуцца да мілагучнага беларускага слова. Многія прызналіся, што напачатку крыху хваляваліся, але, нягледзячы на гэта, атрымалі добры настрой і шмат пазітыўных эмоцый.

IMG_8299.JPG

IMG_8366.JPG
– Беларуская мова – родная мова маёй бабулі і матулі, тое, што заўсёды застанецца ў сэрцы, – падзяліўся намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Пранюк. – Хачу сказаць усім нам, што мова – адзіная частка нашай культуры, якая аб’ядноўвае ўсіх жыхароў краіны. Таму, калі 2021 год мы аб’явілі Годам народнага адзінства, то павінны менавіта мову зрабіць тым падмуркам, на якім гэтае адзінства будзе будавацца.

IMG_8312.JPGIMG_8316.JPG

Сёння ўдзельнікі прыгожай беларускамоўнай акцыі ўспомнілі, што значыць уважліва слухаць настаўніка, успрымаць тэкст на слых, самастойна правяраць памылкі і атрымоўваць адзнакі. У аўдыторыі, трэба сказаць, аказалася шмат выдатнікаў.

IMG_8283.JPG
– Дыктоўка заўсёды праходзіць у вельмі прыемнай атмасферы: мы запрашаем настаўніка вышэйшай катэгорыі, падбіраем тэксты, якія было б зручна напісаць любому ўдзельніку і якія расказваюць нам пра нашу Радзіму, – рассказаў начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Руслан Абрамчык– Важна таксама, каб не толькі ў гэтыя дні, а напряцягу ўсяго года мы ўспаміналі тых людзей, якія стваралі літаратурную беларускую мову. Ва ўстановах адукацыі і культуры мы будзем ушаноўваць імёны нашых пісьменнікаў – стогадовых юбіляраў Івана Шамякіна і Івана Мележа, а таксама Кандрата Крапіву, святкуючы яго 125-годдзе. Гэтаму будзе прысвечана шмат цікавых мерапрыемстваў, конкурсаў.  

IMG_8324.JPGIMG_8306.JPGIMG_8293.JPG

Чытала дыктоўку настаўніца беларускай мовы гімназіі №10 Гродна Ірына Мялешка. Яна прапанавала тэкст беларускага пісьменніка Янкі Сіпакова “Наш родны край”.

IMG_8331.JPG

IMG_8328.JPG
– Абраны тэкст вельмі прыгожы, блізкі і мілы майму сэрцу, – рассказала настаўніца, – і, я думаю, усе, хто сёння пісаў гэтую дыктоўку таксама адчулі прыгажосць слова нашага пісьменніка. Тэкст быў не складаны, насычаны, канешне, знакамі прыпынку, але тыя, хто ўважліва слухаў, памылак не дапусцілі. Наша зямля, наша мова – тое, адзінае, чым мы павінны даражыць, тое, што нас аб’ядноўвае і робіць сапраўднай нацыяй.

IMG_8333.JPGIMG_8336.JPG

Дарэчы, напісаць дыктоўку сёння планавалася не толькі ў Гродзенскім аблвыканкаме. Такое ж мерапрыемства пройдзе ў абласным інстытуце развіцця адукацыі і абласной навуковай бібліятэцы імя Карскага. У раёнах вобласці акцыю правядуць грамадскія аб’яднанні.

Ганна РАДЗЮК

Фото:Арцёма ТУРЛАЯ

https://grodnonews.by/


Добавление комментария
CAPTCHA
*