З 13 000 удзельнікаў - 15 фіналістаў. У Слоніме юныя таленты змагаліся за званне лепшага чытальніка Беларусі

Принёманский регион 31 августа 19 1009
З 13 000 удзельнікаў - 15 фіналістаў. У Слоніме юныя таленты змагаліся за званне лепшага чытальніка Беларусі
Вечарам у Слонімскім драматычным тэатры адбылося сапраўднае свята мастацтва слова – фінал рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”. Да гэтай падзеі юныя ўдзельнікі ішлі цэлы год. Асаблівую ўвагу юныя чытальнікі ўдзялілі тэмам малой радзімы і Вялікай Айчыннай вайны. Вясной ва ўсіх абласных цэнтрах рэспублікі прайшлі раённыя і абласныя адборачныя этапы конкурсу, у якіх прынялі ўдзел больш за 13 тысяч школьнікаў. А ў ліпені ў Нацыянальнай бібліятэцы адбыўся паўфінал конкурсу. І вось сёння вечарам прайшоў заключны, фінальны, этап, у якім прынялі ўдзел 15 фіналістаў у чаторох узроставых катэгорыях. Ацэньвала выступленні юных чытальнікаў аўтарытэтнае журы, узначальваў якое міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч. Прысутныя ў час выступленняў змаглі адчуць мілагучнасць роднай мовы, пачуць думкі класікаў беларускай літаратуры, перажыць іх творы. Вучаніца сярэдняй школы № 94 горада Мінска Луіза Аль-Катан нават прачытала уласны верш. 

 

1C9A4755.JPG1C9A4804.JPG1C9A4735.JPG

 

- Усе вы малайцы, і нам вельмі цяжка было вызначыць лепшых, - гаварыў у заканчэнні конкурсу, звяртаючыся да ўдзельнікаў, адзін з членаў журы, намеснік міністра адукацыі Беларусі Аляксандр Кадлубай. – Цэлы год вы ішлі да фінала конкурсу, чыталі кнігі, шукалі блізкія па духу творы, шчыра пражывалі кожны радок. Жадаю, каб творчасць не пакідала вас і далей. 

 

Усе фіналісты атрымалі дыпломы ад Міністэрства інфармацыі і Міністэрства адукацыі, а таксама падарачныя сертыфікаты на адну змену ў дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым лагеры “Зубраня”, падарункі ад ААТ “Світанак” і салодкія падарункі ад кандытарскіх фабрык “Слодыч” і “Камунарка”. 

 

1C9A4921.JPG1C9A4967.JPG

 

А вось і імёны пераможцаў конкурсу: Паліна Пінчук (гімназія г. Петрыкава), Марыя Наско (Тумілавіцкі дзіцячы сад – СШ), Віялета Будзько (СШ № 2 г. Докшыцы), Мікіта Шпілеўскі (гімназія № 71 г. Гомеля). 
 

1C9A4829.JPGIMG_1423.JPGIMG_1489.JPGIMG_1580.JPG1C9A4837.JPG1C9A4862.JPG1C9A4888.JPG1C9A4775.JPG1C9A5016.JPG

Аляксандр Мацулевіч 





Добавление комментария
CAPTCHA
*