У Малой Бераставіцы адзначылі “Бульба-МЭБ”: свята бульбы, працы і людзей

Принёманский регион 24 августа 19 1679
У Малой Бераставіцы адзначылі “Бульба-МЭБ”: свята бульбы, працы і людзей

На прыгожай летняй пляцоўцы ў цэнтры Малой Бераставіцы ўчора было як ніколі гучна і мнагалюдна – тут спраўлялі свята бульбы. Дарэчы, гэта падзея ў аграгарадку ўжо стала традыцыйнай, і нездарма: КСУП “Малабераставіцкі элітгас” славіцца сваімі элітнымі гатункамі бульбы, насенне для якіх ужо трыццаць гадоў вырошчваецца ва ўласнай мікракланальнай лабараторыі.
Пачалося ўрачыстае святкванне тэатралізаваным прадстаўленнем скамарохаў і Спадарыні Бульбы, якія зарадзілі гасцей святочным настроем і пацешылі выдатнымі песнямі. Не абышлося і без частавання ўсіх прысутных, у тым ліку ганаровых гасцей свята, бульбянымі прысмакамі. А на свята “Бульба-МЭБ” завіталі першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бераставіцкага райвыканкама Аляксандр Курыла, старшыня Бераставіцкага раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Апон, першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Аляксандр Садаўнічы, начальнік Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Васіль Грытчанка, выхавальнікі дома сямейнага тыпу Васіль і Людміла Артамонавы, пробашч парафіі касцёла Святога Антонія ў Малой Бераставіцы Андрэй Казлоўскі, ганаровы госць Сяргей Чыкун, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Алена Хоміч.

 

J8PQrhGUa8o.jpg

З прывітальным словам і шчырымі віншаваннямі са святам бульбы звярнуўся да прысутных дырэктар КСУП “Малабераставіцкі элітгас” Уладзімір Белы, які падзякаваў працаўнікам прадпрыемста за плённую працу, пажадаў поспехаў і добрага настрою не толькі на святочны вечар, але і на кожны дзень.
Далей адбылося ўшаноўванне галоўных гасцей свята – працаўнікоў. Ганаровыя граматы, грашовыя прэміі, памятныя падарункі і шчырыя словы падзякі атрымалі на свяце камбайнёры, вадзіцелі аўтамабіляў, працаўнікі на скірдаванні і пагрузцы саломы, аператары, аграномы і многія іншыя працаўнікі, якія дзякуючы добрасумленнасці дасягаюць высокіх паказчыкаў у працы.

 

3VyRjQ0E33s.jpg09XH7bF2KI4.jpg

Не абышлі ўвагай і ўзнагародзілі памятнымі падарункамі і сямейную дынастыю сям’і Рыбалюк, якія сваёй працай з’яўляюцца добрым прыкладам землякам і уносяць значны ўклад у агульную справу нашай краіны. Агульны працоўны стаж работы дынастыі сям’і Рыбалюк на прадпрыемстве склаў 116 гадоў.
Памятнымі падарункамі былі адзначаны таксама выдатнікі вучобы-2019, мастак-афарміцель свята, пазаштатныя супрацоўнікі і рэкламныя агенты сайта прадпрыемства а таксама сем’і, у якіх у гэтым годзе нарадзіліся дзеці. Падарункавыя сертыфікаты на элітную бульбу і сертыфікат “Дапамога да школы” былі ўручаны выхавальнікам дома сямейнага тыпу Артамонавых.

 

jnzyNnn074A.jpgrZQ2qJapKCQ.jpgpoEVVxy5HdU.jpg

Пад гучныя і шчырыя апладысменты, віншаванні і падарункі атрымоўваў калектыў лабараторыі па мікракланальнаму вырошчванню бульбы прадпрыемства “Малабераставіцкі элітгас”, які адзначыў сваё 30-годдзе.
Між тым, падчас усёй урачыстай цырымоніі гучалі вясёлыя, звонкія песні пра бульбу і хлеб, пра працавіты беларускі народ у выкананні калектываў і выканаўцаў аматарскай творчасці раёна.

 

zPPmdCHNZ3k.jpg

Прадоўжылася святкаванне гульнёва-забаўляльнай праграмай для малодшых жыхароў аграгарадка “Малабераставіцкая рассыпуха”, а далей жыхароў і гасцей Малой Бераставіцы чакала захапляльнае выступленне ансамбля з горада Мінска “Гуляй, Бульбаш”. Дарэчы, на працягу ўсяго выступлення ў  адрас ансамбля не сціхалі гучныя апладысменты і шчырыя словы падзякі.

А вось неверагодна вясёлую абстаноўку на летняй пляцоўцы стварыў парадыст з Гродна Дзмітрый Буланаў, у асобе якога мясцовыя жыхары і госці свята маглі ўбачыць Мікалая Баскава, Алу Пугачову, Сафію Ратару і іншых вядомых зорак Расійскай эстрады. Далей усіх чакала не менш захапляльнае выступленне шоў-балета Аляксея Запруцкага з Мінска.

Падчас усяго святкавання кожны мог пацешыцца выставай элітных сартоў бульбы “Ах, бульба, бульбачка, расці, галубачка!”, вырабамі з бульбы “Бульбяны бум”, наведаць бібліятэчную пляцоўку “Усё пра бульбу” а таксама завітаць на выставу-продаж вырабаў народных умельцаў “Народнаму век векаваць”. Працавалі таксама гандлёвыя кропкі Бераставіцкага філіяла аблспажыўтаварыства, забаўляльныя атракцыёны і палаткі з цацкамі і прысмакамі для дзяцей.

Завяршылася мерапрыемства святочнай дыскатэкай і па-сапраўднаму чароўным фаер-шоў “Ergo-Bibamus”.
 


wvNJj4KONZ0.jpg

Аляксандр Пашкевіч з унукам Ягорам:

 

- Вельмі яркім і насычаным выдалася сённяшняе свята, цікавым было ўсё! Асабліва мне спадабаліся выступленні аматарскіх калектываў раёна, якія радавалі ўсіх нас такімі цудоўнымі нумарамі. Святкаванне праходзіць вельмі маштабна, арганізатары прадугледзелі літаральна ўсё, і асабліва прыемна, што свята падабаецца і дзецям,для якіх тут і гульняў, і пачастункаў – хоць адбаўляй.

 

 

 
Yb-xOpNiHhY.jpg

Муж і жонка Генадзь і Нвард Сукіасян:

-У першую чаргу хочацца падзякаваць арганізатарам, якія стварылі для нас такое цудоўнае свята. Гэта добрая нагода адпачыць, забыцца на хвілінку пра працу і клопаты, цікава правесці час, паслухаць любімыя песні. Прыемна, што шмат добрых слоў сказана ў адрас работнікаў, нялёгкая праца якіх сёння была адзначана кіраўніцтвам, дарэчы, мы таксама мелі гонар атрымаць Граматы і падарункі.Hey 
wHH0QF60_c4.jpg

Юзэфа Красоўская з дачкой Янай:

- Мне, як маме, у першую чаргу спадабалася тое, што задаволена мая дачушка. Бо для дзяцей сёння сапраўднае раздолле — гульні, атракцыёны, салодкая вата, папкорн, цацкі — усё, што трэба для шчасця маленькім дзеткам. Мяне, да прыкладу, захапіла ўсё! Наогул, паўсюль у паветры лунае атмасфера свята і дабра, ад чаго на душы цёпла і спакойна.




Добавление комментария
CAPTCHA
*