Перад "Дажынкамі" фасады некаторых будынкаў Смаргоні ўпрыгожаць карцінамі
У рамках падрыхтоўкі Смаргоні да абласных “Дажынак” сцены некалькіх будынкаў запла навана ўпрыгожыць карцінамі.
Адна выява ўжо ёсць. Яна ўпрыгожвае франтон магазіна “Белы конь”.Задумкі былі розныя. Мастак прапанаваў некалькі варыянтаў: каня, які стаіць, бяжыць і нават запрэжаную ў карэту тройку вараных. У эскізным варыянце ўсё гэта “прымервалася” да сцяны гандлёвага аб’екта. Ацэнку даваў не толькі архітэктар, але і сам уласнік “Белага каня”. Урэшце яны прыйшлі да высновы, што патрэбна нешта іншае, якое глядзелася б больш прывабна на франтоне будынка. Галава каня з шыяй і падковай вакол яе падышла як мага лепш да месца свайго размяшчэння, піша shliah.by.
На бакавой сцяне магазіна “Каласок” запланавана размясціць выяву Крэўскага замка. Чаму менавіта яго? Таму, што вуліца Гагарына, дзе размешчаны гэты гандлёвы аб’ект, раней называлася Крэўскай, па напрамку да населенага пункта з адпаведнай назвай.
Тарэц будынка раённага вузла паштовай сувязі таксама павінен займець карціну. Яна будзе зроблена са старога фотаздымка, на якім размешчаны рыначная плошча, якая калісьці знаходзілася на месцы цяперашняга рэстарана “Вілія”.
Што будзе размешчана на сцяне гісторыка-краязнаўчага музея, пакуль канчаткова не вырашана. Як адзін з варыянтаў, разглядаецца выява мядзведзя са скамарохамі. Але ёсць іншыя задумкі. Як адзначыла галоўны архітэктар аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Алена Сташкевіч, спецыялісты выберуць тое, што будзе лепш глядзецца на сцяне гэтай культурнай установы.
shliah.by