15 000 гасцей і самыя смачныя абаранкі. Падведзены вынікі фестывалю-кірмашу “Смаргонскія абаранкі”
На працягу фестывалю-кірмашу праходзілі конкурсы дэгустацыі абаранак і абараначных вырабаў, а таксама конкурс на лепшы выставачны павільён.
Зараз ужо можна ўпэўнена казаць - свята прыйшлося даспадобы і ўдзельнікам, і гледачам. Адно толькі тое, што па першапачатковых лічбах фестываль абаранак наведалі больш за 15 000 гасцей кажа аб многім. Тым часам, удзел прынялі вытворцы з розных куткоў Беларусі. Падчас падвядзення вынікаў конкурсаў сталі вядомыя пераможцы.
У намінацыі “абаранкі” першае месца заняло ААТ “Віцебскхлебпрам”, у намінацыі “Бублікі” – прадпрыемства “Танак” (Смаргонь), у намінацыі “Сушкі” пераможцам стаў Баранавіцкі хлебазавод. У конкурсе на лепшы выставачны павільён першае месца было прысуджана Смаргонскаму хлебазаводу. Дыпломы і грашовыя прэміі пераможцам уручыў старшыня Смаргонскага райвыканкама Генадзь Харужык.