У Лідзе адкрыў новы сезон культурна-турыстычны праект “Замкавы гасцінец”

 У Лідзе адкрыў  новы сезон культурна-турыстычны праект “Замкавы гасцінец”

Наўрад ці ў нашым рэгіёне, ды і ў бліжэйшых раёнах, знойдзецца чалавек, які не чуў бы аб гэтым унікальным не толькі для Лідчыны, але і для ўсёй Гродзенскай вобласці праекце, разважае карэспандэнт "Лідскай газеты".

Гараджане даўно празвалі вуліцу Замкавую мясцовым Арбатам. І вось пасля дзевяцімесячнага “адпачынку” культурна-турыстычны праект “Замкавы гасцінец” адкрыў новы сезон. Як і ў мінулым годзе, на працягу ўсяго лета каля сцен галоўнай славутасці – Лідскага замка – кожныя выхадныя з раніцы і да позняга вечара будуць працаваць рамеснікі, гульнёвыя пляцоўкі, атракцыёны, гучаць музыка.

 Прает будзе здзіўляць праграмамі, святамі і фестывалямі на працягу ўсяго турыстычнага сезона, – адзначыла галоўны спецыяліст аддзела культуры Лідскага райвыканкама Марыя Дукі. – Праграма распісана на тры месяцы і ўключае мерапрыемствы, якія спадабаліся лідчанам па выніках двух мінулых сезонаў, а таксама новыя актывацыя. З вядомых абавязкова правядзем сямейны фестываль “Планета забаў”, Купалле, некалькі дыскатэк у сценах замка. З новых: каля доміка Таўлая кодныя выхадныя ўсіх жадаючых будзе запрашаць этна-пляцоўка “Танцум па-даўнейшаму”. Вучыць танцам лідчан і гасцей горада будуць спецыялісты з Мінска, а таксама ўдзельнікі вядомага нашага гурта “Талер”. Чаму мы робім акцэнт менавіта на гэтым накірунку, патлумачу: у Лідзе праводзіцца абласны фестываль побытавых танцаў, і хочацца, каб ім пранікліся, яго падтрымалі не толькі ўдзельнікі, скажам так, спецыялізаваных калектываў, але і ўсе, хто любіць народныя танцы.

Марыя Чаславаўна дадала, што за перыяд новага сезона “Замкавага гасцінца” лідчане і турысты змогуць ацаніць патэнцыял работнікаў ўсіх устаноў культуры рэгіёну, у тым ліку, бібліятэк, сельскіх дамоў культуры. З улікам таго, что Лідчына з’яўляецца рэгіёнам шматнацыянальным, з асаблівасцямі сваёй культуры: песеннай, танцавальнай, сцэнічнай, – гасцей праекта будуць знаёміць і прадстаўнікі розных дыяспар. На працягу турыстычнага сезону чакаецца таксама прыезд артыстаў з краін бліжэйшага замежжа. Галоўнае – сачыць за абнаўленнямі афішы на сайце “Лідскай газеты”, райвыканкама або раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

2.jpg

А тое, што ў выканаўцаў не будзе недахопу гледачоў, у рамеснікаў – пакупнікоў, у аніматараў – удзельнікаў, а ва ўсім праекце “Замкавы гасцінец” – гасцей, сумнявацца не прыходзіцца. Падставу для такой упэўненасці надаў сённяшні дзень: на адкрыцці новага сезона было шматлюдна, многія прыйшлі цэлымі сем’ямі. Забаў хапіла кожнаму. Праграма прадугледжвала фестываль красак, лучны цір, тэст-драйв аўтамабіляў “Geely”, спартыўную пляцоўку, фаер-фэст і шмат усяго іншага цікавага.

3.jpg

5.jpg

7.jpg

8.jpg

11.jpg

12.jpg

19.jpg

20.jpg

21.jpg

17.jpg

18.jpg

25.jpg

22.jpg

27.jpg




Добавление комментария
CAPTCHA
*