«З глыбінь вякоў нам засталася кніга…». У Гродна можна ўбачыць рарытэтныя выданнi

Принёманский регион 21 сентября 17 1643
0f51e1a47fc3ffefa788fd4b427f4a85

Выстава пад такой назвай у рамках праекта “Дакрануцца да гісторыі” адкрылася ў  аддзеле мастацтва Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Карскага. 

Тут можна ўбычыць выданне,  надрукаванае ў 1706 годдзе, а таксама тры  старадаўніх металічных аклады Евангелляў з упрыгожваннямі  17 - 19 стагоддзяў. 

Усяго на выставе прадстаўлена звыш 500 экспанатаў, якія  яскрава дэманструюць  мастацтва кнігадрукавання 18 – першай паловы 20 стагоддзяў і адлюстроўваюць багацце кніжных калекцый  гродзенцаў былых часоў. 

Сярод экспанатаў - рарытэтныя кнігі і перыядычныя выданні з фондаў Прэзідэнтскай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, абласной бібліятэкі і прыватнай калекцыі гродзенскага краяведа і калекцыянера Аляксандра Сявенка. 

IMG_20170920_161552_HDR.jpg 

Агляд  кніжных паліц апярэдзілі інфармацыйныя паведамленні  спецыялістаў у галіне кнігі. У праватнасці , дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Сяргей Амелька нагадаў гісторыю кніг, звязаных з Гродзенскім рэгіенам, а галоўны бібліятэкар аддела  Аксана Богдан зрабіла кароткі агляд выстаўленых  выданняў. 

IMG_20170920_162215_HDR.jpgIMG_20170920_164731.jpg 

Вялікую цікавасць сярод першых наведвальнікаў, а сярод іх былі студэнты, вучні, бібліятэкары, настаўнікі,  выклікалі кнігі, выдадзеныя ў 18 стагоддзі: рэлігійнага зместу, а таксама свецкая літаратура. Дарэчы,частка  выстаўленых выданняў  была  надрукавана ў 1740-я і 1750-я гады, а большась з іх - у Вільні, Варшаве, Кракаве, іншых  гарадах ў   1780-1790 гады. 

IMG_20170920_164401.jpg 

Асобныя кнігі – экспанаты выставы - былі выдадзены ў Гродне , або расказваюць аб Прынёманскім і краі. У прыватнасці, экспануецца  праца  гродзенскага гісторыка Юзэфа Ядкоўскага.  На паліцах  – немала кніг, напісаныях вядомымі паэтамі і пісьменнікамі, выхадцамі ці жыхарамі Гродзеншчыны: Адамам Міцкевічам, Элізай Ажэшка, Уладзіславам Сыракомляй, Юзэфам Крашэўскім. 

Каштоўнасць  на выставе  таксама прадстаўляе  “Веснік Варшаўскага ўніверсітэта” пачатку 20 статоддзя, перыяду, калі  ўзначальваў установу  акадэмік Яўфім Карскі,   імя якого сення носіць абласная бібліятэка ў Гродне. 

Дарэчы, прысвечана выстава 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Па кнігах , якія можа ўбачыць кожны  жадаючы, наведвальнікам  прадастаўляецца магчымасць дапоўніць свае  ўяўленне аб часе, у якім жылі нашы папярэднікі. Выстава будзе працаваць да лістапада

IMG_20170920_161335_HDR.jpgIMG_20170920_161532_HDR.jpgIMG_20170920_161849_HDR.jpgIMG_20170920_163508_HDR.jpgIMG_20170920_171641.jpgIMG_20170920_172939.jpg 


ВАРТА ПАЧЫТАЦЬ: 

"Я родам з Адраджэння". Фестываль кнігі адбыўся на Лідчыне 

Объединяющее наследие земли Полоцкой 

“Яе вялікасць кніга”. Пра скруткі, першыя кнігі з малюнкамі даведаемся ў музеі гісторыі рэлігіі 

 


Фото аўтара

Ала БЯЛОВА

Добавление комментария
CAPTCHA
*