Штовечар ля Палаца
Да Дня Незалежнасці ў Гродне праходзіць канцэртны марафон.
На працягу тыдня лепшыя калектывы вобласці выступаюць на летняй сцэне цэнтральнай плошчы горада. Праграма доўжыцца з 18 да 22 гадзін.
Савецкая плошча на гэтым тыдні выглядае па-асабліваму ўтульна і ажыўлена. Гродзенцы прыходзяць сюды вечарамі, каб атрымаць асалоду ад выступлення калектываў, якія маюць званні «народны», «заслужаны», «узорны». Усяго да Дня Незалежнасці выступяць 400 калектываў з усіх раёнаў вобласці.
— Артысты рады выступіць на абласной сцэне, — задаволена дырэктар Цэнтра культуры Воранаўскага раёна Ірына Камінская. — У некаторых калектывах, як напрыклад, у «Лявонаў», змяніўся склад ансамбля, і некаторыя яшчэ ў абласны цэнтр з канцэртам не выязджалі.
Удзельнікам канцэртаў імпануе, што на плошчы збіраецца нямала гледачоў. Гродзенцы прыходзяць сем'ямі, многія размяшчаюцца ў крэслах каля сцэны ці за столікамі летняга кафэ.
http://zviazda.by