Залессе запрашае сяброў
6 жніўня Залессе на Смаргоншчыне чакае турыстаў, аматараў гісторыі і проста тых, хто не любіць сумаваць, на фестываль-кірмаш “Залессе запрашае сяброў”.
Фестываль пройдзе ўжо ў восьмы раз, а таму мае свае традыцыі. Сярод іх – выстава-продаж вырабаў народных майстроў, якая развернецца ля сцен музея-сядзібы М.К.Агінскага. Тут можна будзе купіць вырабы народных майстроў, паспрабаваць мясцовыя напоі і стравы мясцовай кухні, патанчыць, паспяваць. Дзяцей чакаюць гульнёвыя пляцоўкі, дарослых – спартыўныя. Будзе шмат музыкі, песень, на сцэне пройдзе вялікі канцэрт.
Удзельнікаў і гасцей свята гасцінна сустрэнуць гаспадар і гаспадыня Залесскай сядзібы, правядуць тэатралізаваную экскурсію.
Сярод “разынак” сёлетняга свята – падвядзенне вынікаў плэнеру мастакоў, які пройдзе ў музеі-сядзібе напярэдадні фестывалю, 4 і 5 жніўня.
Зазірнуць на сто гадоў назад запрашаюць гасцей свята аматары суполкі “Смаргонь франтавая”, якія з дапамогай анімацыі раскажуць пра падзеі Першай сусветнай вайны.
Гасцей чакаюць на свята апоўдні.
Наталия ВОЛЫНЕЦ
http://grodnonews.by/