Венесуэла ў 2010 годзе паставіць у Беларусь да 4 млн. т нафты

Президент 28 марта 10 1876
Венесуэла ў маі 2010 года паставіць у Беларусь пробную партыю нафты ў аб’ёме да 80 тыс.т. Да канца года плануецца паставіць да 4 млн.т. Адпаведныя дакументы падпісаны 17 сакавіка ў Каракасе ў прысутнасці Прэзідэнтаў Беларусі і Венесуэлы Аляксандра Лукашэнкі і Уга Чавеса.

Як паведаміў Уга Чавес, сырая нафта будзе пастаўляцца праз порт Адэсы для далейшай перапрацоўкі на Мазырскім НПЗ.

На працягу двух месяцаў плануецца стварыць сумеснае беларуска-венесуэльскае прадпрыемства па пастаўках нафты, у якім 75 працэнтаў акцый будзе належаць Венесуэле, 25 працэнтаў — Беларусі.

Акрамя таго, падпісаны ліцэнзія на права распрацоўкі Беларуссю газавых радовішчаў і здабычы газу на шасці радовішчах у Венесуэле, а таксама дагавор аб заснаванні сумеснага прадпрыемства па аказанню сэрвісных паслуг у галіне здабычы нафты.

У час работы Беларуска-венесуэльскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву падпісаны таксама кантракт на пастаўку ў 2010 годзе ў Венесуэлу 2 тыс. камплектаў газавага абсталявання.

БелТА
Добавление комментария
CAPTCHA
*