Беларусь удзячна ААЭ за падтрымку на сусветнай арэне

Президент 31 марта 10 3018
Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, сустракаючыся 12 сакавіка ў Мінску з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў у Рэспубліцы Беларусь Мухамедам Маерам Абдалой аль-Раісі з нагоды завяршэння яго дыпмісіі.
“Не было такога выпадку, калі Беларусь звярнулася б да ААЭ з просьбай аб падтрымцы, і ваша дзяржава не адрэагавала”, — адзначыў беларускі лідэр.
“Перадайце кіраўніцтву вашай краіны: вы можаце не сумнявацца ў прыстойнасці і шчырасці той пазіцыі, якую займае Беларусь у адносінах да ААЭ, — сказаў Аляксандр Лукашэнка паслу. — Вы можаце цвёрда разлічваць на нашу падтрымку па самаму шырокаму спектру пытанняў”.
Прэзідэнт адзначыў, што з часу ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Эміратамі ў 1992 годзе быў пройдзены значны і канструктыўны шлях. “Нашы адносіны дасягнулі высокага ўзроўню даверу, інтэнсіўнасці, сфарміравана шырокая дагаворна-прававая база двухбаковага супрацоўніцтва”, — канстатаваў кіраўнік дзяржавы.
Тавараабарот паміж Беларуссю і ААЭ не такі вялікі, аднак “калі гаварыць шчыра, ён вельмі нядрэнны, улічваючы, што раней практычна ніякага тавараабароту паміж нашымі краінамі не было”, дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы запэўніў пасла, місія якога ў Беларусі завяршаецца, у тым, што ў Мінску яго будуць вельмі рады бачыць, і ён можа адчуваць тут сябе як дома.
У сваю чаргу Мухамед Маер Абдала аль-Раісі падзякаваў беларускаму Прэзідэнту за тое, што ён знайшоў час сустрэцца з ім, нягледзячы на загружанасць свайго графіка. “Гэта сведчанне прыярытэтнасці нашых адносін і таго, як ставяцца ў Беларусі да Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў”, — сказаў дыпламат.
Паводле слоў пасла, палітычныя адносіны паміж дзвюма дзяржавамі апярэджваюць па сваёй дынаміцы эканамічныя, аднак у будучым гэта будзе навярстана.
БелТА.
Добавление комментария
CAPTCHA
*