Нацыянальны каларыт, сучасныя дасягненні, надзея на будучыню. У гарадскім парку Воранава лілася песня, гучала роднае слова

1C9A5756.JPG

Гульняў, забаў і музыкі было ўдосталь у гарадскім парку райцэнтра. Было дзе душу адвясці і тым, хто любіць трапнае беларускае слова, і аматарам кнігі. Воранаўская раённая бібліятэка прапаноўвала літаратуру на розны густ: і пра станаўлення незалежнасці нашай краіны, і пра выбітных людзей воранаўскага краю, прэзентавала і лепшыя творы нашых землякоў. Бібліятэкары паклапаціліся і пра дзетак — для іх адкрылі цэлы востраў “Прыгод”. Самыя маленькія туды траплялі з матулямі, падлеткі самастойна з задавальненнем гулялі ў шашкі і “крыжыкі-нулікі”.

1C9A5758.JPG

1C9A5767.JPG

1C9A5772.JPG

1C9A5776.JPG

1C9A5781.JPG

1C9A5783.JPG

Беларускімі лялькамі і нацыянальнымі ручнікамі прыцягвалі вока ўмельцы аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры. Сапраўднай увагі былі варты і работы настаўніка мастацкага аддзялення Воранаўскай дзіцячай школы мастацтваў Гражыны Пецюн, яе выхаванцаў — творчая і мэтанакіраваная Гражына Вітольдаўна дапамагае сваім вучням рэалізаваць свае здольнасці.

Наша краіна разнастайная і багатая традыцыямі, людзьмі. Гэта зноў пацвердзілі работнікі культуры Воранаўшчыны. Да ўнікальных звычаяў і абрадаў яны далачылі землякоў. Перад гледачом прадсталі хрэсьбіны, вяселле. Варанаўчане даведаліся, што на Юр’е выганялі кароў вярбою, каб было малако, на Спас выконваецца жаданне таго, хто першым адкусіць яблык, на Багач гаспадары загадваюць на шчодрую ніву.

1C9A5786.JPG

1C9A5787.JPG

1C9A5793.JPG

1C9A5806.JPG

1C9A5807.JPG

1C9A5809.JPG

1C9A5826.JPG

1C9A5834.JPG

1C9A5838.JPG

Цікава было паслухаць пра гісторыю і сучаснасць нашых аграгарадкоў і вёсак. І пра іх людзей. Цудоўная ўмеліца жыве ў Пагародна — па-майстэрску выконвае алмазную вышыўку Вікторыя Макаед.

А якая здольная ў нас моладзь! Любыя перашкоды адолее і з любой сітуацыі выйдзе пераможцай. Маладыя людзі не разгубіліся і праверылі, ці госці свята змогуць выканаць выпрабаванні, што стаяць перад імі на “Валадары сяла”. Весела і з гумарам пад апладысменты гледачоў і цвікі забівалі, і “яйкі” з “бульбай” сабралі.

1C9A5851.JPG

1C9A5866.JPG

1C9A5868.JPG

IMG_9180.JPG

IMG_9187.JPG

IMG_9191.JPG

IMG_9202.JPG

IMG_9207.JPG

IMG_9217.JPG

— Кожны раз з мужам выбіраемся на падобныя святы, — расказала Рыта Крысянель. — Сёлета адпачынак быў арганізаваны на добрым узроўні. Парадаваліся, што і ў нашым пасёлку будзе малая архітэктурная форма “Я люблю Воранава”, ля якой ужо зроблена вялізная колькасць здымкаў. Да таго ж, цяпер наш райцэнтр пахарашэў, яго воблік сваў больш прывабным. Хораша і тое, што землякі захоўваюць і папулярызуюць традыцыі продкаў! З гумарам і дасціпна работнікі культуры на тэматычным падворку прэзентавалі народныя святы. Парадаваліся, што пасля доўгага перапынку з’явілася дыскатэка для моладзі. Не ўтрымаліся і мы, люзі больш сталага ўзросту, далучыліся да танцуючых.

— На свята выбралася дэлегацыя ад нашага сельгаспрадпрыемства “Доцішкі”, — далучылася Анжаліка Вельб. — Адчувалася, што да сустрэчы Дня Незалежнасці Воранава рыхтавалася загадзя і старанна. Атмасфера была неверагодная, таму мы развіталіся з райцэнтрам толькі пасля галоўнага акодра  свята — феерверка. Скажу шчыра, адчувалася адзінства ўсіх святкуючых, асабліва, калі ад малога да вялікага разам спявалі гімн.

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА і Сяргея ГРЫЧЫКА.

Добавление комментария
CAPTCHA
*