Подзвіг пакаленняў натхняе

Актуально 03 июля 19 1200
sm_full

Паважаныя жыхары раёна!

Сёння мы адзначаем адну з самых значных дат у гісторыі — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-ю гадавіну вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэтае свята стала сімвалам свяшчэннай памяці, велічнасці духу і нацыянальнага гонару.

У гэты дзень звяртаемся да гістарычнай памяці і выказваем удзячнасць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і працы за мужнасць і стойкасць, праяўленыя як на палях змаганняў, так і на працоўным фронце. Мы заўсёды будзем удзячны вам за адваяваныя мір і шчасце, за прадстаўленую магчымасць радавацца кожнаму новаму дню.

Ужо 75 гадоў над краінай мірнае неба. Вырасла не адно пакаленне беларусаў. Мы пабудавалі суверэнную дзяржаву і нясём адказнасць за яе будучыню. Нас аб’ядноўвае любоў да Радзімы, вернасць традыцыям і шчырае жаданне зрабіць сваю краіну яшчэ мацнейшай і прыгажэйшай.

У гэты светлы і радасны дзень ад усёй душы жадаем жыхарам Воранаўшчыны моцнага здароўя, прафесійных поспехаў, новых ідэй. Няхай галоўнае свята нашай дзяржавы — Дзень Незалежнасці — прынясе ў кожны дом, кожную сям’ю спакой, шчасце і дабрабыт. Няхай над нашай Беларуссю заўсёды будзе чыстае і мірнае неба.

З Днём Рэспублікі!

Воранаўскі раённы выканаўчы камітэт.

Воранаўскі раённы Савет дэпутатаў.
Добавление комментария
CAPTCHA
*