Лідская навінка — хлеб “Тракельскі”

Актуально 21 января 11 1474
Хлеб бывае траякі: чорны, белы і ніякі. Такое выслоўе жыве ў беларускім фальклоры з даўніх часоў. У нашай рэчаіснасці ёсць мноства гатункаў хлеба. Дзесяткі назваў надзённага прадукта выпускае, напрыклад, Лідскі хлебазавод. Сярод навінак гэтага прадпрыемства нядаўна з’явіўся хлеб “Тракельскі”. Вырабляецца ён з ужываннем некалькіх відаў мукі (пшанічнай, жытняй, ячменнай) і соладу ды іншых харчовых складальнікаў.
Хлеб “Тракельскі заварны” так названы ў гонар дбайных хлебаробаў аднайменнага саўгаса. Да месца будзе сказаць, што цяперашні дырэктар хлебазавода Леон Кулік доўгі час працаваў у тракельскім сельгаспрадпрыемстве, некалькі гадоў яго ўзначальваў. І зараз Леон Леонавіч не парывае сувязей з гаспадаркай і высока цэніць земляробскую працу.
Аляксандр ЖАЛКОЎСКІ.
На здымку: новы хлеб карыстаецца попытам у пакупнікоў.
Фота ААТ “Лідскі хлебазавод”.
Добавление комментария
CAPTCHA
*