Якасць друку газет і асаблівасці беларускамоўных артыкулаў на старонках мясцовых выданняў: абласны інавацыйны медыякластар працягвае актыўна працаваць

Актуально 26 сентября 18 1233
bc34771866e7f405c67a4aa697050dbd

Галоўныя рэдактары абласной і раённых СМІ, а таксама спецыялісты, адказныя за выпуск газет,  чарговы раз сустрэліся на занятках абласнога інавацыйнага медыякластара. Удзел у рабоце семінара-практыкума прынялі начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі албвыканкама Аляксандр Вярсоцкі і яго намеснік Сяргей Шумейка. 

На папулярнасць таго ці іншага выдання  ў немалой ступені ўплывае якасць паліграфічнага выканання. Канулі ў лету тыя часы, калі каляровая газета адсутнічала па вызначэнню. Сёння ўсе рэдакцыі вобласці выпускаюць менавіта такі прадукт, а ён, безумоўна, падабаецца чытачам, што ўплывае ў тым ліку і на тыраж. Аднак якасць поўнакаляровых газет часта астаўляе жадаць лепшага. Тэхнічных і тэхналагічных прычын таму шмат. 

Прадметнай і інфарматыўнай  была размова ўдзельнікаў кластара з супрацоўнікамі Гродзенскай тыпаграфіі – менавіта тут друкуецца абласная і большасць раённых выданняў. У фармаце адкрытага дыялогу прайшло абмеркаванне пытання паляпшэння якасці друку газет.  На канкрэтныя пытанні і заўвагі па найбольш хвалюючых праблемах з боку спецыялістаў, адказных за выпуск газет, рэкамендацыі далі галоўны інжынер Гродзенскай тыпаграфіі Васілій Суддзя, начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела Марына Кукаль, а таксама спецыялісты розных аддзелаў тыпаграфіі. 

0W1A9557.JPG

–    Менавіта ў фармаце дыялогу можна выпрацаваць аптымальныя падыходы да вырашэння любога пытання, – адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі албвыканкама Аляксандр Вярсоцкі.  Сённяшняя сустрэча вельмі прадметная. Па яе выніках спецыялісты тыпаграфіі распрацуюць практычныя рэкамендацыі для рэдакцый, якіх трэба будзе прытрымлівацца пры дадрукавай падрыхтоўцы газет, каб палепшыць якасць друку. 

0W1A9518.JPG

У сваю чаргу калегі з Гродзенскай тыпаграфіі прапанавалі спецыялістам раённых газет, адказных за выпуск, прыехаць на стажыроўку да іх спецыялістаў, каб непасрэдна па кожнай газеце даць практычныя рэкамендацыі.    
*** 
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы з пачатку заснавання медыякластара актыўна супрацоўнічае са СМІ Гродзеншчыны. Сёння сваімі навуковымі назіраннямі з галоўнымі рэдактарамі і супрацоўнікамі мясцовых выданняў дзялілася кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры журналістыкі Ірына Піваварчык. Яна прывяла канкрэтныя прыклады памылак, з якімі можна сустрэцца пры напісанні ці перакладзе артыкулаў на беларускую мову, адказала на спрэчныя пытанні ўдзельнікаў.  

0W1A9563.JPG0W1A9535.JPG

Сустрэча стала карыснай не толькі для пішучых супрацоўнікаў газет, якія імкнуцца да стварэння якаснага беларускамоўнага кантэнта, але і для тэхнічных рэдактараў. 

0W1A9523.JPG

ВАРТА ПАЧЫТАЦЬ 

«Задача найти и поддержать талант»: председатель Белтелерадиокомпании Иван Эйсмонт встретился со студентами кафедры журналистики ГрГУ имени Янки Купалы 

В Гродно открылась вторая школа журналистики "Мастерская BY-RU" 

XIII Белорусский международный медиафорум проходит в Минске

 


Іна БЫЧАК, Ганна РАДЗЮК, фота Арцёма ТУРЛАЯ

Добавление комментария
CAPTCHA
*