Каханне застыла ў мастацтве...

Актуально 06 августа 13 2796

Крок за крокам і дзень за днём тыдня мастацтва ў Воранаве набліжалі час расставання з праектам “Скрыжаванні мастацтва і кахання”, які рэалізоўваўся ў рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Латвія-Літва-Беларусь Еўрапейскага інструмента добрасуседства і партнёрства. Беларускія і літоўскія паэты, мастакі і самадзейныя артысты не толькі дакрануліся да таямніцы кахання Адама Міцкевіча і Марылі Верашчакі, але і падаравалі гледачам радасць ад сустрэчы з творчасцю беларускіх і літоўскіх пісьменнікаў. Яны прайшліся па шляху вялікага паэта, правялі незабыўны баль у маёнтку Путкамераў, напоўнілі ўражаннямі ад велічнай прыроды і палымянага кахання свае карціны. Самыя моцныя і хвалюючыя эмоцыі выклікаў спектакль, у якім, здавалася, застыла жыццё А. Міцкевіча...


Тыдзень мастацтва ў Воранаве прайшоў, можна сказаць, на адным дыханні. У першы паэтычны вечар знаёмства беларускія і літоўскія паэты здзейснілі “Падарожжа па краіне кахання”, затым стварылі “Помнік каханню”, дакрануліся да яго сакрэтаў у маёнтку Путкамераў. “На розных мовах пра каханне” гучалі вершы і песні на летняй эстрадзе райцэнтра. Паэтычна-фальклорны вечар “...Быў такі выпадак” у аграсядзібе “Ё-маё” пазнаёміў удзельнікаў праекта з беларускімі і літоўскімі байкамі. Мастакі жа ў гэты час пісалі карціны, а самадзейныя артысты рыхтаваліся да спектакля, каб у заключны дзень падараваць гледачам сваю творчасць.

На “Скрыжаванне мастацтва і кахання” спяшаліся як воранаўцы, так і жыхары раёна, каб увачавідкі паназіраць за заключным этапам праекта. А паглядзець было на што!..


Прыцягваў увагу разнастайнасцю вырабаў горад майстроў. Прыгажуні-модніцы не маглі прайсці міма караляў і пярсцёнкаў. Гаспадыні час ад часу кідалі вока на вырабы з гліны і бісеру — згадзіцеся, гэта цудоўнае аздабленне для кватэраў і дамоў. Дзеці ж весела бавіліся на батутах. У Воранаўскім гарадскім цэнтры культуры і вольнага часу жадаючыя змаглі дакрануцца да спадчыны А. Міцкевіча — супрацоўнікі раённай цэнтральнай бібліятэкі падрыхтавалі кніжную выставу і відэафільм. А на тэатралізаваных пляцоўках разгортвалася неверагоднае казачнае дзейства. Пераганцаўскі, Бастунскі і Тракельскі сельскія Дамы культуры расказалі казку “Пунсовая кветачка”, Пагародзенскі СЦДіНТ і Палецкішскі СДК — “Папялушку”. Адпачыць і добра правесці час гучна запрашала ўсіх “Паўлінка” Радунскага гарадскога Дома культуры. Адчуць подых сапраўднага кахання гледачы змаглі на падворках Беняконскага і Канвелішскага (пастаноўка “Атэла і Дэздэмона”) і Жырмунскага (“Рамэа і Джульета”) сельскіх Дамоў культуры. “Шахеразада” ж запрашала паслухаць байкі на пляцоўку, якую падрыхтавалі Доцішскі СДК і Нацкі СЦНК.


І вось пачалася доўгачаканая прэм’ера спектакля “Пілігрымы кахання”. Пад трывожна-лірычныя, у той жа момант хвалюючыя гукі мелодыі ў прытоеным, а таму і таемным, свеце сустрэліся дзіўным чынам дзве постаці — маладога і сталага Адама Міцкевіча. Іх выпадковае спатканне, адчувалася, прынесла глыбокае хваляванне ў сэрца ўжо прайшоўшага пэўны жыццёвы шлях паэта. І паплылі ўспаміны аб былым, напоўненыя сумам і горыччу расстання з каханай — Марыляй Верашчакай. Перажыць разам з галоўным героем боль расстання дапамагалі не толькі цудоўнае акцёрскае выкананне, умелая рэжысёрская пастаноўка Альмы Пурвініце, але і гульня ценяў. Усё гэта і паспрыяла поспеху спектакля, гучным вокрыкам гледачоў “брава!”.


Далей слова трымаў мастацкі пленэр “Фарбы душы”. Нашы землякі і госці праекта — дэлегацыі: самакіравання Алітускага раёна Літоўскай Рэспублікі на чале з мэрам Альгірдасам Врубляўскасам, муніцыпальнага ўтварэння “Несцераўскі раён” Калінінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі, самакіравання Шальчынінскага раёна Літоўскай Рэспублікі, першы намеснік галоўнага кіравання ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі А.Л. Версоцкі — акунуліся ў свет паэзіі і колераў. Кожная карціна беларускіх і літоўскіх мастакоў гаварыла сама за сябе... Падмацаваныя ж паэтычным словам работы заззялі мноствам яркіх фарбаў загадкавага кахання і прыгажосці прыроды.


На ўрачыстым закрыцці тыдня мастацтва гледачы шчодра адорвалі апладысментамі ўдзельнікаў праекта: паэтаў, мастакоў і самадзейных артыстаў. Вядома ж, гэтае свята не было б магчымым без іх непасрэднага ўдзелу. Пасля  павітання над Воранавам паліліся песні ў выкананні калектываў з Ваўкавыскага і Кемялінскага Дамоў культуры. Цёпла і ад душы сустракалі гледачы сваіх любімых выканаўцаў-аматараў з Воранаўшчыны. Сапраўдны драйф адчуваўся падчас выступлення рок-групы “Прэмія” з Ліды. Затым на дзесяць хвілін залпы салюта расквецілі вечаровае Воранава і азнаменавалі заканчэнне тыдня мастацтва. Да прыгажосці светавых водблескаў далучыўся лёгкі сум расставання з праектам. Бо, сапраўды, на “Скрыжаванні мастацтва і кахання” зарадзілася не проста знаёмства з творчымі людзьмі з суседняй краіны, але і моцнае і шчырае сяброўства.


Слова ўдзельнікам праекта

Ілона ЗАПОЛЬСКЕНЕ, г. Даўгай, самадзейны артыст:

— На проекте мы настолько подружились, что стали одной семьей. Уверена, что будет трудно расстаться с друзьями. В Беларуси я была один раз на концерте и то проездом, можно сказать, открыла ее для себя. Экскурсии познакомили нас ближе с вашим районом, сделали духовно богаче. Очень тронули за сердце места, где бывал Адам Мицкевич.

Раймундас ІАМАНТАС, г. Даўгай, мастак:

— Хорошие впечатления оставил ваш город, красивый, с яркими цветами. Здесь я не чувствовал себя чужим — казалось, будто нахожусь в Даугае. Понравилось обслуживание в магазинах — к нам относились вежливо и с пониманием. Люди у вас приятные, а коллеги по творчеству — самые любимые. Многие из них говорят на трех языках: литовском, польском и русском.


Гражына ПЕЦЮН, в. Бастуны, мастак:

— Мяне вельмі натхніла гісторыя кахання Адама Міцкевіча і Марылі Верашчакі. Іх гісторыя стала стымулам для стварэння маіх карцін. Цудоўна, што мы пабывалі ў маёнтку Путкамераў у Больцініках, дакрануліся да мінулага. Для сябе, хоць і жыву на Воранаўшчыне, гэта дазволіла адкрыць шмат чаго новага. А натхненню і творчаму руслу ў ва многім паспрыяла сама мясцовасць, дзе бываў Адам. Сапраўды, з-пад пэндзаля мастака тут можа з’явіцца на свет не адно палатно.

Міндаўгас ВЕРБІЦКАС, г. Алітус, самадзейны акцёр:

— Неделя искусства в Вороново запомнится в первую очередь прекрасными людьми, теплыми дружескими отношениями. Хотя работа над спектаклем занимала много времени, было место и для юмора и веселья. Особенно красиво (очень запомнилось) в агроусадьбе “Ё-моё” — там чудесная природа.


Лілія ГОЙДА, г.п. Воранава, паэт-аматар:

—  Праект узбагаціў мяне духоўна, даў магчымасць творча раскрыцца. Усе вечары паэзіі былі незабывальнымі і па-свойму цудоўнымі: мы змаглі паказаць як свае лірычныя здольнасці, так і гумарыстычныя. І што вельмі важна — знайшлі новых сяброў.

Рэгіна ЗАБІЦЕНЕ, г. Алітус, паэт-аматар:

— Мне очень посчастливилось, что попала на этот проект, познакомилась с интересными людьми, прикоснулась не только к поэзии, но и к творчеству художников и артистов. Всех нас объединила любовь… Адама к Марии, к искусству, к общению. Это на самом деле незабываемо. Особо волнительным был вечер-бал, когда мы переоделись в костюмы девятнадцатого столетия и старались соответствовать этой эпохе, помогали один одному: делали прически, наряжали, делились украшениями и, конечно же, переживали друг за друга. Главное — мы побывали на месте, где вспыхнула любовь. И не могу не сказать: очень хорошо то, что вы умеете это ценить. Думаю, что наш бал был первой ласточкой таких вечеров и станет доброй традицией.


Два iмя... на творчасць натхнiлi


Два імя: Адам і Марыля —

Праект наш цудоўны стварылі,

На творчасць усіх нас натхнілі.

Сяброўствам народы злучылі

Два імя: Адам і Марыля.

Даўгай адчыніў першым дзверы,

Мастацтвам каб сэрцы гарэлі,

Каб творчасць лілася без меры.

Надзеі, каханню і веры

Даўгай адчыніў першым дзверы.

Пазычыўшы фарбы ў світання,

Мастак расказаў аб растанні,

Чытач апяваў іх спатканні...

І ўсе растварылісь ў каханні,

Пазычыўшы фарбы ў світання.

Тут Воранава ўзяло слова.

Гасцям ў нас было ўсё нова.

Сябры павіталіся шчыра.

Калі ж пайшлі поруч дзве мовы,

Тут Воранава ўзяло слова.

Прайшліся па шляху Адама —

І радасць была нечуванай!..

Ў Гаёчку душа замірала...

На бале ж мужчыны і дамы

Прайшліся па шляху Адама.

Каханне застыла ў мастацтве...

Сябрам ўжо пара развітацца.

Яны і далей будуць знацца.

Напоена стрэчай з юнацтвам,

Каханне застыла ў мастацтве!

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота Наталлі ІВУЦЬ, Алега БЕЛЬСКАГА і Вольгі МЕЛЬКО.
Комментарии
газета Речицы
Очень приятно, что во времена гонки за деньгами есть место искусству
Добавление комментария
CAPTCHA
*