“Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям”

Актуально 10 января 18 1349
prev_deti-chitaut

У Беларусі стартаваў праект «Культурны маршрут „Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям“». Арганізатарам мерапрыемства выступіла Міністэрства інфармацыі. Суарганізатарамі акцыі з’яўляюцца рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Сябры „Вясёлкі“», Саюз пісьменнікаў Беларусі, часопіс «Вясёлка», Выдавецкі дом «Звязда», «Белкніга», выдавецтвы «Мастацкая літаратура», «Народная асвета», «Адукацыя і выхаванне», «Пачатковая школа», абласныя і Мінскі гарадскі выканаўчыя камітэты.

Галоўная мэта праекта – прапаганда чытання, прыцягненне школьнікаў да кнігі, да шырокага знаёмства з сучаснай беларускай літаратурай.

Праграмай сапраўды творчага праекта прадугледжаны сустрэчы пісьменнікаў са школьнікамі, розныя інтэрактыўныя прэзентацыі кніг, конкурсы чытальнікаў, правядзенне гульняў і самых розных імпрэз, прысвечаных кніжным героям.

Акцыя «Культурны маршрут „Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям“» адбудзецца па ўсёй Беларусі. Да ўдзелу ў праекце запрашаюцца ўсе зацікаўленыя, для каго чытанне і кнігі іграюць важную ролю і ў выхаванні, і ў адукацыі.
Па матэрыялах партала Выдавецкага дома «Звязда»
Добавление комментария
CAPTCHA
*