М6: знакі часовыя, кантроль пастаянны

Актуально 20 августа 17 1295
38b59500afef2d576a6078af5a042e40

Работы па рэканструкцыі М6 у самым разгары. У гэты час павышаная ўвага надзяляецца забеспячэнню бяспекі на ўчастках, дзе вядуцца будаўнічыя работы. Таму тут пастаянна прысутнічаюць экіпажы ДАІ.

Работы вядуцца на тэрыторыі трох раёнаў: Шчучынскага, Іўеўскага і Лідскага. Увесь час, пакуль ідзе рэканструкцыя, супрацоўнікі АДАІ РАУС штодзённа будуць несці тут службу, – гаворыць старшы інспектар упраўлення ДАІ УУС аблвыканкама Алег Дук.

У ДАІ тлумачаць, што адным з самых небяспечных доўгі час лічыўся ўчастак трасы Мінск – Гродна у Шчучынскім раёне.

Звязана гэта з тым, што на адрэзку мноства перападаў: нізіна чаргуецца з ўздымам і закругленнямі дарогі. Асноўны від ДТЗ, якія здараліся тут, звязаны з тым, што вадзіцелі не прытрымліваліся правілаў абгону, перавышалі хуткасць. У выніку – лабавыя сутыкненні, перакульванні. Клопатаў дабаўлялі жывёлы, якія часцяком выходзілі на трасу. Пасля рэканструкцыі праезная частка будзе агароджана, а для міграцыі жывёл ужо амаль пабудаваны спецыяльны тунэль. Меры дазволяць знізіць аварыйнасць, зробяць трасу зручнай для кіроўцаў, – дадае Алег Дук.

Спецтэхніка, занятая на рэканструкцыі дарогі, абсталявана пробліскавымі маячкамі аранжавага колеру. Вадзіцелі падчас працы на рамонтным участку абавязаны ўключаць блізкае святло фар. Рухацца з уключаным святлом рэкамендуецца таксама кіроўцам ўсіх транспартных сродкаў, якія праязджаюць дарогу транзітам. Папярэджваюць іх пра гэта інфармацыйныя шчыты, устаноўленыя на працягу рамонтнага ўчастка,гавораць у ДАІ.

DSC04437.JPG

На перыяд будаўніцтва на трасе ўстаноўлены дзясяткі часовых знакаў абмежавання хуткасці. Знакамі пазначаны выезды на трасу з кар’ераў: на гэтых участках хуткасць руху абмежавана да 50 км/г. На падходах да ўчасткаў часовых аб’ездаў устаноўлены дадатковыя шчыты індывідуальнага праектавання, выраб якіх ініцыявала ўпраўленне ДАІ УУС аблвыканкама. Знакі інфармуюць аб змене кірунку руху.

Нагляд за дарожна-транспартным становішчам і захаваннем парадку на гэтай тэрыторыі рэканструкцыі аўтамагістралі і надалей будзе праводзіцца ва ўзмоцненым рэжыме,  дадалі ва ўпраўленні ДАІ УУС аблвыканкама.

DSC04501.JPG


ТАКСАМА ЧЫТАЙЦЕ:


Редкие растения прижились вдоль магистрали М6
Первый подземный переход для диких лесных животных строится на участке автомагистрали М6
Шесть путепроводов, восемь мостов построят на новом участке реконструкции автомагистрали М6
 


Фото Алы БІБІКАВАЙ

Кацярына ВЕСЯЛУХА

Добавление комментария
CAPTCHA
*