“Я вырас тут — i край мне гэты дарагi”

Актуально 25 января 13 1378

На вечары-ўспаміне пад такой назвай 18 студзеня сустрэліся ў Пераганцаўскай сельскай бібліятэцы розныя пакаленні. Старэйшыя — каб узгадаць свае дзіцячыя і юнацкія гады, малодшае — каб паслухаць ды падзяліцца сваімі захапленнямі і ўменнямі.

Пад ціхія і прыемныя гукі мелодыі ўсплылі ў памяці сталых людзей выгляд колішняй вёскі Пераганцы, вясёлыя вечарыны, на якія хадзілі пасля цяжкай працы ў калгасе, танцы пад акампанімент мясцовага гарманіста... “Эстафета” ўспамінаў перайшла да сярэдняга пакалення, прадстаўнікі якога з задавальненнем адзначалі, што са станаўленнем аграгарадка іх малая радзіма набыла сучасны і прывабны выгляд. Моладзь больш слухала і цікавілася, як было раней. Дый вырашыла паказаць, што па весялосці і радасці жыцця не адстае ад сваіх старэйшых апанентаў. Андрэй Юрго і Кацярына Яковіч чыталі на памяць вершы, Дзмітрый Камінскі падараваў прысутным  удалую “Польку”, а Ксенія Камінская — сучасны танец.

Мерапрыемства прайшло ў цёплай і шчырай атмасферы. Развітваючыся, госці выказвалі словы падзякі гаспадыні бібліятэкі Наталіі Камінскай за магчымасць успомніць маладосць і яшчэ раз пераканацца, што на змену расце цудоўнае маладое пакаленне.

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.
Добавление комментария
CAPTCHA
*