Рабочую паездку ў Дзятлаўскі раён здзейсніў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч

Актуально 13 июня 17 1497
11cf037c58b8f125c023592f3255f26d

У першай палове дня ён прыняў удзел у правядзенні Адзінага дня інфармавання па тэмах “Нацыянальная турыстычная індустрыя. Забяспячэнне даступнасці паслуг па арганізацыі ўнутранага турызму для беларускіх грамадзян. Бязвізавы парадак уезду у Беларусь”; “Аб ходзе выканання Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2014 года №5 “Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый”, “Аб рэалізацыі раённага праекта “Лета-2017 – час сацыяльна значных справаў асабовага самаўдасканалення”.

У памяшканні Наваельнянскага сельсавета Віктар Андрэевіч сустрэўся з жыхарамі пасёлка. Удзельнікі сустрэчы былі паінфармаваны па пытаннях Адзінага дня інфармавання, у рамках названай тэматыкі адбылася дыскусія. Датычылася яна, у прыватнасці, часу пачатку заняткаў у школе, школьных падручнікаў, “дарожнай карты”школьнікаў на канікулах.

Віктар Андрэевіч Лісковіч выказаў свой погляд на гэтыя праблемы. Канікулярная “дарожная карта”, на яго думку, сапраўды патрэбна, яна дапамагае кантраляваць вольны час школьнікаў для іх жа бяспекі. Змест і мова школьных падручнікаў не задавальняе мноства людзей, і падручнікі будуць перапісаны. Што ж датычыць пачатку школьных заняткаў раніцай, то можа ўзнікнуць праблема, калі рабочы дзень у бацькоў малодшых школьнікаў пачынаецца значна раней, чым прапанаваны час пачатку урокаў у 9 гадзін. Праўда, фізіялагічна, так бы мовіць, аптымальны час для пачатку заняткаў менавіта у 9 гадзін.

4285deda0e1fe9c5651fd82b39350c19

3bd46407dd26623ded3d7b9c06d99ec9

21d379f0b8ff572a7f704f806a48cbb9

d340c84cd26f57757a563f2114d9ffb2

86312bd4d443088c2aa450cebbca10a80f5f35c9a4ee42a1c9c7b0190fe1321c

3e4c4c0a80dc8d01be865db59900cd56

2ad01065039bf49d708073b3475934d0

3ca464acc51a4044401d69c489c6ca54

У сустрэчы па месцы жыхарства прынялі удзел начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкама Аляксандр Сонгін, намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Ігар Кухарэвіч, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Белаус, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Сяргей Багдановіч, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Дзмітрый Ёда.
Затым Віктар Лісковіч і Аляксандр Сонгін азнаёміліся з работай сацыяльных аб’ектаў гарпасёлка Наваельня.

be0fd28a4487d9683c42321889da6029

На сустрэчы ў выканкаме сельсавета прагучала занепакоенасць жыхароў Наваельні чуткамі, што мясцовы Дом быту можа быць закрыты. Віктар Андрэевіч Лісковіч наведаў Дом быту, азнаёміўся з яго работаю і выказаўся за працяг работы ўстановы бытавога абслугоўвання.

15b643c97f6b03977bfcf8cc8ff44f03

Наступным адрасам візіту намесніка старшыні аблвыканкама стаў вакзал чыгуначнай станцыі «Наваельня». Наваельнянцы на сустрэчы ў сельсавеце прапанавалі арганізаваць у будынку, акрамя чыгуначнага вакзала, яшчэ і аўтастанцыю. Памяшканне вакзала прасторнае, загружана пасажырамі чыгункі нязначна, а рэйсавых аўтобусаў тым часам у Наваельні даводзіцца чакаць на холадзе (у асенне-зімовы перыяд). Віктар Андрэевіч даў заданне адпаведным службовым асобам вывучыць гэта пытанне.

0a56e4f552947fdc62d2e743595dd778

9d7f975677e6f72b0a1f939690465241

8923b2db2740600092f0814bff471833

У Наваельнянскай сярэдняй школе намеснік старшыні аблвыканкама Вiктар Лісковіч і начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкама Аляксандр Сонгін цікавіліся арганізацыяй летняга адпачынку дзяцей. Гаспадары пазнаёмілі гасцей з уласным вопытам педагагічнай работы, публікацыя пра які змешчана ў рэспубліканскім галіновым часопісе.

0e5af675d17449ecc5ee77aa3228b2c4

f2482652dd25647d8c799b8b5b89977b

У Наваельнянскай сярэдняй школе намеснік старшыні аблвыканкама Вiктар Лісковіч і начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкама Аляксандр Сонгін цікавіліся арганізацыяй летняга адпачынку дзяцей. Гаспадары пазнаёмілі гасцей з уласным вопытам педагагічнай работы, публікацыя пра які змешчана ў рэспубліканскім галіновым часопісе.

5fd9888fda403710c7c8bb11ede01f0d

У калідоры напаткалі дзіцячую экскурсію з Валеўкі (Навагрудскі раён), якая наведала знакаміты школьны музей «Дзеці ліхалецця». Гаспадары запрасілі і Вiктара Лісковіча з Аляксандрам Сонгіным у музей.

e83adb2778f75e4f652cb4c9ed1e63b0

Зайшлі на хвілінку, а засталіся на добрыя паўгадзіны. З «музейнай» размовы ўзнікла ідэя сістэматызацыі школьных музеяў Гродзенскай вобласці і маршрутызацыі іх для наведвання турыстамі.

65cef228dafb64fe85800b1970c99ef4

У другой палове дня намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Лісковіч цікавіўся арганізацыяй летняга адпачынку ў Казлоўшчынскай сярэдняй школе і падрыхтоўкаю школы да новага навучальнага года.

122ca0328da079cd97516c4eaba529a3

a8d04b6572d6a967f007718cf59cb162

9a84628579968e7553f71207098f048f

З удзелам старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандра Дубовіка адбылося пасяджэнне будаўнічага штаба з абмеркаваннем праблемных пытанняў на аб’екце.

10c7a2b30b57fe4c28dd902b6524e3ed

0c5e82bbee52bc4b0504cf5e80eb8c82

Раённая газета "Пермога"

http://grodnonews.by/
Добавление комментария
CAPTCHA
*