Няхай наша дружба красуе i мацнее

Актуально 27 июля 10 1825
Светлым пачуццём сяброўства была пранізана ў мінулую нядзелю сустрэча на беларуска-літоўскай мяжы, пагранічным пункце пропуску “Беняконі”, групы веласіпедыстаў —  літоўскіх палітыкаў (міністраў, дэпутатаў парламента) начале з прэм’ер-міністрам Літвы Андрусам Кубілюсам. Яны вырашылі з 25 ліпеня па 1 жніўня зрабіць велапрабег па гістарычных мясцінах Вялікага княства Літоўскага, а наш раён стаў першым этапам на шляху гэтага марафона... І вось спадар Кубілюс са сваёй жонкай Расай на веласіпедзе-тандэме першымі пад’язджаюць да чырвонай стужкі, якая сімвалізуе Дзяржаўную мяжу. Дзяўчаты ў спартыўнай форме адпускаюць стужку, як бы даючы  добры знак, што паміж нашымі краінамі няма межаў для плённага супрацоўніцтва, і дораць гасцям памятныя сувеніры. Прыгажуні ў беларускіх нацыянальных строях  частуюць прэм’ер-міністра хлебам-соллю, а старшыня Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Астроўскі ўручае букет чырвоных руж спадарыне Расе і  шчыра як жаданага і добрага госця (гэта ўжо не першая іх сустрэча) вітае Андруса Кубілюса:
— Господин премьер-министр, уважаемые участники этого велопробега! Я рад снова встретить вас на нашей благодатной и щедрой вороновской земле, где в мире и согласии проживают литовцы, поляки и белорусы... У нас общие корни, общее историческое прошлое, и я думаю, что ваше путешествие по нашему краю позволит в очередной раз в этом убедиться. Верю, что наши связи будут укрепляться на благо наших граждан. Рад видеть вас в хорошем здравии. Вы в отличной спортивной форме. Желаю самых хороших впечатлений на нашей белорусской земле!
— Спасибо большое! — быў уражаны высокі госць. — Мы действительно очень взволнованы и благодарны за такую встречу. История наших земель и по ту, и по эту сторону  на протяжении многих веков всегда объединяла нас. Эта богатая история, великие культурные ценности, общие традиции объединяют наши народы и сейчас, несмотря на то, что  20 лет тому назад  пролегла нынешняя граница между нашими государствами.
Потым усе накіраваліся непасрэдна на месца пагранічнага і мытнага кантролю, дзе літоўскіх гасцей чакаў сюрпрыз: прывітальнае слова па-літоўску ад кіраўніка ансамбля “Зараніца” Валянціны Драбышэўскай, беларуская і літоўская народныя песні ў выкананні салістак ансамбля. Атрымалі госці ў падарунак ад гаспадароў і памятныя значкі, буклеты пра гістарычныя мясціны Воранаўшчыны.
А пакуль праходзіла мытная і пагранічная працэдура афармлення дакументаў, начальнік Воранаўскага паста Ашмянскай мытні Генадзь Кузюк азнаёміў гасцей з новымі памяшканнямі адміністрацыйнага будынка міжнароднага аўтамабільнага пункта пропуску “Беняконі”. У добрым настроі літоўскія веласіпедысты пакінулі мяжу і ўзялі накірунак на Воранава,  дзе на беразе гарадскога возера  крыху адпачылі. Наступны  ж прыпынак зрабілі ў аграгарадку Жырмуны. Тут іх  віталі намеснік старшыні райвыканкама Мечыслаў Уляшка і старшыня райсавета дэпутатаў, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Святаслаў Конан, які сумесна са сваім калегам па аб’яднанню  Юрыем Вострыкавым з Ліды ўручыў прэм’ер-міністру і яго жонцы фірменныя кепі і майкі, а ўсім веласіпедыстам — флажкі  з лагатыпам “Белая Русь”. Не забыліся гаспадары і пра падвячорак для гасцей, якіх наперадзе чакаў горад Ліда, потым — Навагрудак, Мірскі замак, Нясвіж...
Шчаслівых дарог вам, дарагія літоўскія сябры!
Вікенцій ЯКОВІЧ.
Добавление комментария
CAPTCHA
*