Свята моцных духам і ўлюбёных у хуткасць

Актуально 22 августа 16 2559


У суботу ў Воранава а поўдні роў матораў абудзіў наваколле. Дваццаць аматараў язды на двух колах з Мінска, Ліды, Навагрудка і, канешне ж, Воранаўшчыны прыехалі сюды, каб паказаць моц сваіх жалезных сяброў і ўмелае кіраванне скутарам.

Вітаў на свяце прысутных, а ў першую чаргу, тых, хто сябруе з ветрам і каму падуладна любая адлегласць, намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Карповіч.

Для кожнага скутарыста яго тэхніка — вялікі гонар. Сваіх верных “коней” з задавальненнем яны дэманстравалі як гледачам, так і журы, у склад якога ўвайшоў і кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Аляксандр Маркевіч. Падчас усяго дня магутная тэхніка ды экіпіроўка скутарыстаў былі ў цэнтры ўвагі. З вялікай фантазіяй да стварэння вобраза падышла Аляксандра Занько з Мінска. Чырвоны колер стаў яе “візітнай карткай”. Побач з масцітымі ўдзельнікамі, якія ў нас на “ScooterDay” не раз даказвалі сваё майстэрства язды на скутары, былі і навічкі. Першы блін не аказаўся комам для Сяргея Андрыянава з Навагрудка — ён атрымаў прыз сімпатый гледачоў. У намінацыі “Вернасць традыцыям” быў адзначаны Валянцін Савасцьян з Мінска.

Напэўна, самым складаным стаў конкурс фігурнага кіравання, дзе патрэбны былі канцэнтрацыя ўвагі і поўнае адчуванне тэхнікі. Найлепш справіліся з заданнем Уладзімір Антаненка з Мінска, Андрэй Тышкевіч з Воранава і ідэйная натхняльніца спаборніцтва Тамара Казлоўская з Беняконей. Хвацка праехаць на скутары, несумненна, пад сілу ўсім удзельнікам мерапрыемства. А вось павольнейза ўсіх, як таго патрабаваў конкурс, змог Станіслаў Варанцоў з Ліды. Самым удалым у конкурсе “Шкляны пасажыр”аказаўся Мікіта Ігнатовіч з Ліды. Ён змог на хуткасці з аднаго месца на другое перавезці шклянку з вадой, не згубіўшы ніводнай кропелькі. Трапнасць жа, як аказалася, — не пра ўсіх удзельнікаў. “Скутар-боўлінг” прынёс, без малога, разачараванне. Ды няўдачы супернікаў падсцябнулі Паўла Ражаноўскага і яго юнага пасажыра Станіслава Камыно. Яны распрацавалі правільную тактыку гульні, і падлетак змог выбіць мячом найбольшую колькасць кегляў.

Калі ж змаўкалі на некалькі хвілін, каб “перавесці дух”, маторы скутараў, лілася лірычная, часамі заліхвацкая музыка. Гэта салісты студыі “Прыма” Воранаўскага і эстрадныя выканаўцы Шчучынскага цэнтраў культуры запрашалі ўсіх адпачыць душой і закружыцца ў танцы.

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.

P.S. РК ГА “БРСМ” выказвае пядзяку спонсарам конкурсу “ScooterDay”: раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, індывідуальным прадпрымальнікам — А. Мушынскай, С. Бічэйку, А. Масюкевічу, Л. Мухдядзе, В. Равойцю, І. Жалудзевіч і Ул. Рыхлевічу.
Комментарии
Aldgi
Братан, ты знаешь, что есть скутеры с объемом двигателя 650сс и там такие были, которые могут развивать скорость за 200км/ч, иди учи мат.часть Скутерист))) !!!
Саша
Какой русский не любит быстрой езды?......
Скутерист
"ўлюбёных у хуткасць" - это врядле))
Добавление комментария
CAPTCHA
*