Радасных Велікодных свят!
Улюбёныя ў Хрысце браты і сёстры!
Віншую ўсіх вас з радасным
і збаўчым святам Пасхі Хрыстовай!
Вялікдзень — гэта час суцяшэння і надзеі. Час адраджэння веры ў сілу Хрыста і чалавека. Няхай гэтае свята нясе радасць, а таксама ўзаемапаразуменне, стане крыніцай умацавання духа. Няхай Уваскрэсенне напоўніць вас супакоем і верай, дасць сіл у пераадольванні цяжкасцей і дазволіць з даверам глядзець у будучыню.
Радасных велікодных свят, напоўненых верай, надзеяй і любоўю. Сардэчных спатканняў у сямейным і сяброўскім коле і вясёлага “Аллелюя”.
Хрыстос уваскрос!
Сапраўды ўваскрос!
Ксёндз Анджэй ВІТЭК,
настаяцель санктуарыя Божай Міласэрнасці г.п. Воранава.
Уважаемые жители Вороновского района!
Примите искренние и сердечные поздравления
с праздником Воскресения Христова!
Праздник Пасхи напоминает нам о главном смысле человеческой жизни — совершать добрые поступки, заботиться о ближнем и с уверенностью смотреть в будущее. Воскресение Христово — неиссякаемый источник обновления и миролюбия.
Пусть в эти дни сердца наполнятся искренностью, любовью и добротой. Пусть пасхальная радость сопутствует каждому, принося тепло и согласие в дома и семьи. Желаем вам здоровья, благополучия, мира и добра!
Николай РОЗУМ, Виктор РОИК,
председатель районного председатель районного
исполнительного комитета. Совета депутатов.
Паважаныя жыхары Воранаўшчыны!
Сардэчна віншую ўсіх католікаў з надыходзячым вялікім і радасным святам Вялікадня!
Кожны год гэтае свята адклікаецца ў нашых сэрцах радасцю, аб’ядноўвае людзей, дапамагае жыць у згодзе і любові. Нягледзячы на перашкоды і здарэнні, яно дае нам апору і веру.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, поспехаў, дабрабыту. Няхай добры настрой завітае ў кожную сям’ю, а душы сагрэюцца радасцю сустрэчы з роднымі і блізкімі людзьмі.
З вялікай павагай, Сяргей УШКЕВІЧ,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.