Свой лёс з Айчынаю дзялю

Актуально 15 марта 16 1796


Усебеларуская патрыятычная акцыя “Мы — грамадзяне Беларусі”, прымеркаваная да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, стартавала 10 сакавіка ў Мінску. У гэты дзень намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Бузоўскі ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці ўрачыста ўручыў пашпарты 25-ці школьнікам краіны. 15 сакавіка дваццаць выдатнікаў вучобы і актывістаў Гродзеншчыны атрымалі свой галоўны дакумент грамадзяніна Беларусі з рук намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктара Лісковіча. У гэты ж дзень урачыстая цырымонія прайшла на Воранаўшчыне. Шасцёра юнакоў і дзяўчат раёна былі запрошаны на мерапрыемства ў Воранаўскую школу мастацтваў.

Падтрымаць і павіншаваць маладых землякоў з гэтай значнай падзеяй прыйшлі прадстаўнікі органаў мясцовай улады, арганізацый, ветэраны вайны і працы, моладзь.

Адкрыў урачыстасць старшыня Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў В.В. Роік. Ён адзначыў, што Дзень Канстытуцыі — свята, якое аб’ядноў-вае тых, хто неабыякавы да лёсу дзяржавы, шануе і паважае яе гісторыю, культуру, прававыя асновы. Асобныя словы старшыня дэпутацкага корпуса раёна адрасаваў маладым людзям, запрошаным на мерапрыемства для атрымання свайго галоўнага дакумента. Ён зазначыў, што разам з пашпартам яны набылі і вялікую адказнасць перад грамадствам і Радзімай.



—  Вы, маладыя, — апора для старэйшага пакалення, стваральнікі будучыні. Свята шануйце асноўны Закон нашай Айчыны і выконвайце  яго патрабаванні,— звярнуўся да маладых суайчыннікаў Віктар Віктаравіч.

А затым з начальнікам аддзялення па грамадзянству і міграцыі Воранаў-скага РАУС С.В. Баенскім уручылі галоўны дакумент грамадзяніна і памятныя наборы (выданне Канстытуцыі Беларусі і кнігу “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь”) Дзмітрыю Салмановічу (Воранаўская СШ), Юліі Русялевіч (Доцішская СШ), Віталію Пецюну (Бастунскі НПК), Дзмітрыю Камінскаму (Пераганцаўскі НПК), Максіму Барташэвічу і Руфіне Вечар (Радунская гімназія).

Ашчадна трымаючы сінія кніжачкі і падарункі ў руках, падлеткі бадзёра занатавалі клятвай гатоўнасць сваёй вучобай, ведамі, а ў будучым — працай умацоўваць аўтарытэт роднай Беларусі, быць годнымі памяці дзядоў і прадзедаў, што аддалі жыццё за незалежнасць краіны.

Да віншаванняў і пажаданняў у адрас юных землякоў далучыліся З.І. Сцефановіч, член прэзідыума раённага савета ветэранаў,  П.В. Тарчынскі, член Гродзенскага абласнога камітэта ГА “БРСМ”. Сваё выступленне ён завяршыў прыемнай місіяй — уручэннем членскіх білетаў дзесяці вучням Радунскай гімназіі, якія папоўнілі рады маладзёжнай арганізацыі.

Вольга ВАРАБ’ЁВА.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.
Добавление комментария
CAPTCHA
*