Сустрэча сем’яў у Лідзе

Актуально 04 октября 15 1261


17 кастрычніка ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе адбудзецца дыяцэзіяльная сустрэча сем’яў Гродзенскай дыяцэзіі. Запрашаюцца ўсе, асабліва тыя, хто ў гэтым годзе адзначае юбілей заключэння шлюбу, а таксама дзеці і моладзь.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі будуць маліцца за Святога Айца Францішка і ў інтэнцыі Сінода Біскупаў, пасяджэнні якога восенню гэтага года будуць прысвечаны праблемам сям’і.

У наступны дзень, 18 кастрычніка, ва ўсіх касцёлах і капліцах Гродзенскай дыяцэзіі будуць маліцца за сем’і.

Праграма сустрэчы сем’яў Гродзенскай дыяцэзіі

10.30 — рэгістрацыя груп і прывітанне.

11.00 — канферэнцыя для бацькоў,

анімацыйныя забавы для дзяцей.

11.30 — перапынак на каву.

12.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакраменту.

13.00 — прадстаўленне, падрыхтаванае дзецьмі.

13.30 — сведчанні сужэнцаў.

14.00 — абед.

15.00 — Святая імша з аднаўленнем сужэнскіх абяцанняў,

Акт аддання сем’яў Маці Божай і заканчэнне.
Добавление комментария
CAPTCHA
*