Увага! Вiктарына!

Актуально 04 сентября 15 2405


Паважаныя чытачы! Да Дня беларускага пісьменства “Воранаўская газета” аб’яўляе віктарыну сярод сваіх падпісчыкаў.

1. Хто з’яўляецца стваральнікам новай сістэмы пісьменнасці — кірыліцы?

2. Назавіце буйныя цэнтры старажытнай пісьменнасці на Беларусі.

3. Назавіце свецкае імя славутай беларускай асветніцы Ефрасінні Полацкай.

4. Дзе ў Беларусі былі ўсталяваны помнікі ў гонар святой Ефрасінні Полацкай?

5. Дзе і калі нарадзіўся Францыск Скарына?

6. Як называлася першая кніга, якую надрукаваў Францыск Скарына? Дзе і калі яна была выдадзена?

7. Хто выдаў у Нясвіжы першую беларускую кнігу «Катэхізіс»?

8. Як называлася першая газета на беларускай мове, якую выдаваў Кастусь Каліноўскі?

9. Каму належаць словы: «Шмат было народаў, што страцілі найперш мову сваю, так, як той чалавек перад скананнем, катораму мову зойме, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі»?

10. Хто стварыў і выдаў у Пецярбургу «Беларускі лемантар, або Першую навуку чытання» — першы беларускі буквар?

11. Хто надрукаваў першы, напісаны на беларускай мове, нарыс гістарычнага жыцця беларусаў — «Кароткую гісторыю беларусаў»?

12. Хто з’яўляецца аўтарам «Беларускай граматыкі для школ», якая выйшла з друку ў 1918г.?

13. Калі была адкрыта Дзяржаўная бібліятэка Беларусі?

14. У якім годзе беларуская мова набыла статус дзяржаўнай?

Адказы на пытанні віктарыны дасылайце на працягу тыдня з дня выхаду газеты на адрас: 231391, г.п. Воранава, вул. Савецкая, 27.

Сярод адказаўшых найбольш поўна будуць абраны тры

пераможцы, якія атрымаюць падарунак ад “ВГ” —

квартальную падпіску на раёнку!
Добавление комментария
CAPTCHA
*