Паэзiя з польскiм акцэнтам

Наши конкурсы 20 ноября 15 2769


Свет паэзіі польскіх песняроў адкрываюць на занятках зацікаўленыя ў вывучэнні мовы суседзяў школьнікі раёна. 17 лістапада на конкурсе дэкламатараў вершаў яны падзяліліся  сваімі любімымі творамі. Адам Міцкевіч, Марыя Канапніцкая, Ян Бжэхва і іншыя аўтары цікава і пранікнёна гучалі ў вучнёўскай інтэрпрэтацыі.

Ужо першыя прачытаныя творы паказалі, што ўсе канкурсанты накіраваны на перамогу. Разам з дэкламатарамі слухачы сумавалі, радаваліся, суперажывалі і проста атрымлівалі асалоду ад вершаванага радка. Падводзячы вынік выступленням, гэта і адзначыла журы.

“Ураджайным” на прызавыя месцы вершаванае спаборніцтва было для Доцішскай школы: Арцём Шымялевіч, Валянціна Матусевіч сталі першымі, а Дзіяна Шымялевіч — трэцяй. Забалацкія школьнікі дадому вярнуліся з двума дыпломамі — Надзея Суркант за 1-ае месца, а Дзмітрый Радзівон за 2-ое. Парадавалі сваіх настаўнікаў удалымі выступленнямі і Мілана Дудко з Нацкага НПК, Эдзіта Аўкштулевіч з Канвелішскага НПК, Любоў Палубенка з Радунскай гімназіі і Сафія Кічко з Воранаўскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Шмат цёплых слоў было сказана ў адрас самай маленькай канкурсанткі — шасцігадовай Валерыі Гарбіны з Беняконскай школы. Яна заваявала 2-ое месца, аднак бачны патэнцыял на перамогу ў будучым.

На памяць аб свяце паэзіі дэкламатары атрымалі падарункі ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота аўтара.
Добавление комментария
CAPTCHA
*