Даўніна жыве ў музеях Воранаўшчыны (Фота)

Страницы истории 28 апреля 18 2165
DSCN4230

На  мінулым тыдні гасцінна, хлебам-соллю вітала Воранаўшчына ўдзельнікаў занальнага семінара-практыкуму “Музей ХХІ стагоддзя: новыя тэндэнцыі, рэсурсы і магчымасці”. Госці — метадысты Гродзенскага абласнога цэнтра турызму і краязнаўства Святлана Іоська і Наталля Сызранцава, кіраўнікі музеяў Іўеўскага, Ваўкавыскага, Зэльвенскага раёнаў, а таксама нашы землякі дзяліліся лепшымі напрацоўкамі, пераймалі вопыт.

Ва ўступным слове Святлана Вітальеўна заўважыла, што пляцоўкай для сёлетняй сустрэчы Воранаўскі раён абраны нездарма. Тут знаходзіцца адзіны ў вобласці музей ледавіковых валуноў пад адкрытым небам, радуюць перамогамі не толькі на абласным узроўні, але і на рэспубліканскім таленавітыя вучні выдатнага радунскага гісторыка і краязнаўцы Івана Фясенкі. С.В. Іоська ўручыла дыпломы за першае месца ў рэспубліканскім конкурсе даследчых работ “Тапонімы роднага краю” вучням Сяргею Жэгждрыну і Уладзіславу Юхневічу з Радунскай і Жырмунскай  школ. А таксама Карыне Коўзе з Радунскай школы за першае месца ў абласным этапе конкурсу “Дарогамі памяці”, за другое — Вадзіму Мар’янскаму з Забалацкага НПК. Дыпломам за 1-е месца ў вобласці адзначаны і радунскі віртуальны музей.

DSCN4231 DSCN4233

На працы школьных музеяў Воранаўскага раёна, сабраным у іх багатым і разнастайным матэрыяле, цікавых формах работы падрабязней спынілася дырэктар Радунскага раённага цэнтра турызму, краязнаўства і экалогіі Марыя Блашко. Ды, як кажуць, лепш сто раз убачыць, чым адзін раз пачуць. Кіруючыся гэтым, удзельнікі семінара наведалі забалацкі, радунскія і беняконскі музеі.

 Цікавае дзейства разгарнулася ў гісторыка-этнаграфічным музеі “Спадчына” ў Забалацкім НПК, кіраўніком якога з’яўляецца Фаіна Войшніс. Сюды гасцей запрасілі на Уваходзіны. Мерапрыемства было багата на народныя звычаі, песні і танцы. Напрыканцы сустрэчы гаспадары адкрылі таямніцу, якое адзенне насілі забалацкія мадонны ў сярэдзіне мінулага стагоддзя.  

DSCN4237 DSCN4266 DSCN4272 DSCN4275 DSCN4284 DSCN4298

Не менш захапляльнай была сустрэча з Радунскай сярэдняй школай. З віртуальным светам створанага тут музея пазнаёміў яго юны мадэратар, адзінаццацікласнік Уладзіслаў Юхневіч. Далей па старонках гісторыі павёў Іван Фясенка. Падчас экскурсіі ў народным гісторыка-краязнаўчым музеі яскравей уявіць мінулае воранаўскай зямлі дапамаглі гістарычныя постаці — кароль Ян Сабескі, Марыля Верашчака з Адамам Міцкевічам, Хафіц Хайм, загінуўшы пры вызваленні Радуні лётчык Аляксандр Нажэўнікаў. У што верылі нашы продкі, якім багам пакланяліся, якія складалі легенды? Зразумець гэта дапамагла тэатралізаваная экскурсія па музеі валуноў. Хоць мы, сучаснікі, і пазбаўлены старых забабонаў, але чаму б, на ўсякі выпадак, не дакрануцца да камянёў “кахання” ці “здароўя”?..

DSCN4332 DSCN4341 DSCN4343 DSCN4349 DSCN4350 DSCN4351 DSCN4356 DSCN4366 DSCN4368 DSCN4369 IMG_6244

Шляхамі вялікага Адама Міцкевіча прапанавалі прайсці ў літаратурна-гістарычным музеі “Народжаныя пад адной зоркай” Беняконскай школы, якім кіруе Тарэса Гарбіна. Вучні прачыталі вершы паэта на мове-арыгінале. А таксама расказалі пра творчасць мясцовага пісьменніка Міхаіла Валасевіча, які свой радок прысвяціў А. Міцкевічу. Далей слова пра маёнтак Путкамераў у Больцініках і Марылін гаік узяла экскурсавод Зінаіда Касакоўская. Узрушаныя гісторыяй кахання графіні і паэта, госці дакраналіся да каменю з выбітым крыжом і загадвалі вярнуцца сюды яшчэ раз.

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота аўтара. 
Добавление комментария
CAPTCHA
*