Дзень, калі будні сельскай сям'і становяцца змаганнямі: у Слоніме выбіраюць “Уладароў сяла” (+відэа)

Принёманский регион 31 августа 19 1056
Дзень, калі будні сельскай сям'і становяцца змаганнямі: у Слоніме выбіраюць “Уладароў сяла” (+відэа) (Будзе дапоўнена)

Гэта абластны этап рэспубліканскага конкурсу.

Падзея традыцыйна збірае маладыя сем'і з усёй вобласці. Тыя, хто жыве і працуе ў вёсцы, зноў спаборнічаюць за званне лепшых гаспадароў. 
 

Эпіцентр падзеі – гарадскі парк на беразе ракі Шчара ў Слоніме. Менавіта гэта месца на дзень становіцца адным вялікім вясковым падворкам. Тут як у беларускай народнай казцы - "з рога ўсяго многа". Машыны, коні, атракцыёны, ганадль, багаты ўраджай мёду, гародніны і садавіны, але галоўныя на гэтым свяце ўсё ж такі маладыя сем'і. Іх прозвішчы ў гэты дзень грымяць на ўвесь святочны Слонім. За званне «Уладароў сяла» змагаюцца дзесяць сямейных каманд. Геграфія удзельнікаў – амаль уся вобласць. Дзесяць сямей – дзесяць раёнаў: Бераставіцкі, Воранаўскі, Іўеўскі, Лідскі, Мастоўскі, Навагрудскі, Ашмянскі, Свіслацскі,Шчучынскі і канешне гаспадары турніру – сям'я з Слонімшчыны.  Галоўны крытэрый спаборніцтва -  сем'і павінны  мець дзяцей і весці ўласную гаспадарку. Другая ўмова як бы патрабуе быць сапраўднымі гаспадарамі, а не летам адпачываць каля возера. Акрамя таго, трэба пастаянна пражываць і працаваць у сельскай мясцовасці. Што тычыцца конкурснай праграммы, удзельнікі дэманструюць навыкі вядзення сельскай гаспадаркі так бы мовіць - у рэальных умовах. Але спачатку ацэньваецца творчы патэнцыял. Сем'і праходзяць экзамен на гасціннасць. Першае выпрабаванне - візітныя карткі. Ўлічваюцца арыгінальнасць і талент. Тут жа каля сцэны  летняга амфітэатра ў Слоніме журы ацэнівае сельскія падворкі канкурсантаў. І не толькі вачыма – кожная сямья прадставіла на дэгустацыю свае фірменныя стравы і пачастнукі. Далей па праграме – выключна сельскія конкурсы.

 

IMG_1720.JPGIMG_1728.JPGIMG_1745.JPGIMG_1770.JPGIMG_1773.JPG

IMG_1663.JPGIMG_1674.JPGIMG_1686.JPG

 
Юлія ЗІНКЕВІЧ сакратар  Цэнтральнага камітэта грамадскага аб'яднання  “БРСМ”, член журы:

 

- Гэта традыцыйна вельмі знакавая і добрая падзея. У гэтым годзе “Уладар сяла” прысвечаны дзвюм важным для рэгіена падзеям - 75-ай гадавіне вызвалення Беларусі і 75-годдзю стварэння Гродзенскай вобласці. На гэтым этапе ўжо можна казаць стаяць пераможцы – выйсці на вобласць вельмі складана. Трэба атрымаць перамогу на сваёй малой радзіме, а пасля годна прадставіць свой раён на ступені вышэй. Поспехаў усім сем'ям і няхай пераможа мацнейшая каманда.

 







Добавление комментария
CAPTCHA
*