Трэці дзень Тыдня культуры на Воранаўшчыне прайшоў пад ветразем паэзіі

Социальная сфера 15 августа 19 2074
1C9A1984

На краязнаўчыя чытанні “Паэтычныя галасы Воранаўшчыны” Радунская гарпасялковая бібліятэка сабрала землякоў рознага ўзросту. Аб’яднала іх цяга да вершаванага радка, зацікаўленасць гісторыяй і таямніцамі малой радзімы.

1C9A1973

Дагэтуль нязнанымі шляхамі па мінулым Воранаўшчыны правёў радунскі краязнавец Іван Фясенка. Ён прывёў слухачам мноства прыкладаў аб багацці нашай зямлі на выбітныя постаці, знаходжанні на яе тэрыторыі ўнікальных касцёльных званоў і інш. Пераканаў землякоў і ў тым, што воранаўская зямля захоўвае мноства дзівосаў. Пра культавыя дрэвы, крыніцы і другія сакральныя аб’екты расказаць Івану Іванавічу пэўна не хапіла б і некалькіх гадзін. Таму тых, хто зацікавіўся мінулага Воранаўшчыны, ён запрасіў на экскурсіі ў народны гісторыка-краязнаўчы музей і ледніковых валуноў пад адкрытым небам Радунскай школы. Ва ўнісон краязнаўцу гучала паэтычнае слова члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, нашага земляка з Начы Уладзіміра Руля. Любоўю да роднага слова было прасякнута яго выступленне.

1C9A1986 1C9A1998 1C9A2013 1C9A2025

Лірыку і песню спалучылі госці з Воранава — кампазітар Аляксандр Мацюк і паэт Міхаіл Забалотны. Усіх расчуліў Аляксандр Антонавіч. Жанчыны не хавалі слёз, а мужчыны апусцілі галовы долу, калі ён прэзентаваў аўтарскія вершы і песні, прысвечаныя самаму дарагому чалавеку — матулі. Пазнаёміліся слухачы і з жаночымі вобразамі ў творчасці Міхаіла Васільевіча.

1C9A2027 1C9A2031 1C9A2037 1C9A2040

Пасля краязнаўчых чытанняў землякі не спяшаліся пакідаць літаратурную гасцёўню: дзяліліся ўражаннямі, успаміналі былое. І абавязкова любаваліся работамі таленавітай жыхаркі Радуні Лідзіі Адаміцкай. Прыгожа вышытыя крыжыкам подушкі, карціны сапраўды зачароўвалі. Па словах майстрыцы, найбольш часу заняла вышыўка абраза, які яна падаравала мясцоваму касцёлу.

1C9A1982 1C9A2049 1C9A2056 1C9A2059

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.
Добавление комментария
CAPTCHA
*