Жыхары Гродзеншчыны могуць зрабіць свой макет “Архітэктурныя помнікі малой радзімы”

Год малой родины 29 июля 19 1480
 Жыхары Гродзеншчыны могуць зрабіць свой макет “Архітэктурныя помнікі малой радзімы”

У межах Года малой радзімы ўпраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама і ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” праводзяць абласны конкурс макетаў “Архітэктурныя помнікі малой радзімы”.

Упершыню жыхарам Гродзеншчыны прапанавана падрыхтаваць макеты палацаў, храмаў, замкаў і іншых архітэктурных помнікаў. Творчыя працы па трох намінацыях: “Гонар зямлі прынёманскай”, “Мая малая радзіма”, “Страчаная спадчына Гродзеншчыны”.

1.jpg2.jpg

– Конкурс праводзіцца з мэтай папулярызацыі архітэктурнай спадчыны нашай вобласці і далучэння насельніцтва да культуры і гісторыі роднага краю, – паведамілі супрацоўнікі абласной бібліятэкі.

3.jpg4.jpg5.JPG

–  На сённяшні дзень ужо паступаюць працы, якія будуць прадстаўлены ўвазе жыхароў і гасцей нашага горада ў верасні падчас правядзення ІІІ фестывалю кнігі. Упэўнены, што ўсе падрыхтаваныя творчыя працы стануць сапраўдным падарункам Гродзеншчыне да яе 75-гадовага юбілею.

6.jpg

Прыняць удзел у конкурсе можа любы жыхар вобласці ці аўтарскі калектыў. Макет трэба падрыхтаваць і прадставіць яго да 31 жніўня ў абласную бібліятэку.

https://grodnonews.by/
Добавление комментария
CAPTCHA
*