У Воранаве з зімой развіталіся, з вясной і Масленіцай сустрэліся, блінамі частаваліся ды новых сіл набіраліся

В посёлке 02 марта 19 2045
1C9A1350

Дзень 2 сакавіка для жыхароў і гасцей райцэнтра выдаўся лагодным,хаця крыху і зімнаватым. Але ж гэта ніколькі не памяшала дарослым і дзецям прыйсці на плошчу каля Цэнтра культуры і народнай творчасці і стаць сведкамі і ўдзельнікамі вясёлага тэатралізаванага раённага свята “Масленіца”. Скамарохі, казачныя персанажы Мядзвець, Ліса ды Зайцы весялілі народ жартамі, не давалі сумаваць. У святочную палітру арганічна ўпісаліся прывабныя падворкі з багата накрытымі сталамі, на якіх самае пачэснае месца было адведзена блінам. На славу пастараліся работнікі культуры з Тракеляў, Радуні, Пераганцай, Гіркаў, Начы і іншых куточкаў нашай прыгожай Воранаўшчны.

1C9A1358 1C9A1360 1C9A1362 1C9A1368

— У нас бліночкі гарачанькія, пшанічныя ды грачышныя,  з мёдам і павідлам, з мясам і са смятанкай, ёсць розная смачная выпечка і напоі. Заходьце, купляйце і на здароўё адпачывайце! — шчыра запрашалі майстры-кулінары сталовай пасёлка ў своій ганлёвы павільён.

Падсілкаваўшыся, можна было і ў гульнях пабавіцца, дастаць са слупа прыз, ды і песні паслухаць. Спявалі як свае мясцовы артысты, так і госці з Іўескага і Лідскага райнаў.

Па даўняй традыцыі Зіма перадала Вясне чашу з зернем, як сімвал новага ўраджаю, шчасця, радасці і дабрабыту.

Гледзячы на вясёлы веснавы карагод, запаленае вогнішча і весновае сонейка, міжволі прыгадаліся фрагметы ўчарашняга выступлення Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі на сустрэчы з грамадскасцю і СМІ. Сапраўды, цікавыя масавыя мерапрыемствы патрэбны  людзям. Такой думкі прытрымліваюцца і некаторыя мае суразмоўцы, як, напрыклад, Святлана Вашкевіч:

1C9A1342

— Вчера с большим интересом я слушала нашего Президента. Он затронул и тему культуры, что для меня очень важно.Согласна с тем, что уровень культурно-массовых мероприятий нужно повышать, учитывать интересы и запросы всех категорий людей, особенно молодежи, так как  работаю педагогом-организатором в в Вороновском колледже сельскохозяйственного производства. Буду искать новые формы работы с учащимися. Мы проводим достаточно много мероприятий, таких как “Ученик года”, “Мисс колледж", тематические встречи со знаменитыми земляками, участвуем в различных районных, областных конкурсах. Сейчас, например, готовимся к этапу республиканского конкурса студенческой молодежи “Арт-вокация”, посвященного 75-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков и Году малой родины. Поэтому высказанные замечания Александра Григорьевича о сфере культуры являются для меня важным ориентиром в настоящей и будущей моей работе.

Падзялілася сваімі ўражаннямі ад “Большого разговора с Президентом” і Людміла Сазон:

1C9A1395

— Очень правильную политику проводит Президент. Ответил на все вопросы мудро, широко затронул и доходчиво обосновал пути решения существующих проблем как в стране, так и в мире. После такого выступления чувствуешь себя как-то спокойнее и более уверенно в жизни.

А на плошчы тым часам свята працягвалася. Гучалі песні і музыка, ласкава ўсміхалася сонейка... З вясной вас, шаноўныя землякі!

1C9A1354 1C9A1376 1C9A1377 1C9A1387 1C9A1389 1C9A1392 1C9A1410 1C9A1413 1C9A1414 1C9A1416 1C9A1420 1C9A1426 1C9A1427 1C9A1429 1C9A1433 1C9A1438 1C9A1442 1C9A1450 1C9A1453 1C9A1457 1C9A1461 1C9A1466 1C9A1472 1C9A1475 1C9A1480 1C9A1481 1C9A1484 1C9A1485 1C9A1490 1C9A1495

Вікенцій ЯКОВІЧ.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.
Добавление комментария
CAPTCHA
*