Сёння на Воранаўшчыне адкрыўся музейны пакой «Сцежкамі кахання Адама Міцкевіча».

29 декабря 18 1246
1

Шмат цікавых і адораных людзей узгадавала Воранаўшчына. Вучоныя, філосафы, майстры, паэты, мастакі — усе яны сваім талентам праслаўляюць родны край, сваю малую радзіму. І мы, сучаснікі, з гонарам гаворым пра знакамітых землякоў, па крупінках збіраем звесткі пра іх і захоўваем гэта для наступных пакаленняў. Сёння ў аграгарадку Больцінікі ў цэнтры культуры ўрачыста адчыніў свае дзверы музейны пакой «Сцежкамі кахання Адама Міцкевіча».

2 3 4

Рашэнне аб стварэнні экспазіцыі ў гонар Адама Міцкевіча не было спантанным. Ужо доўгі час карыстаецца папулярнасцю пракладзены турыстычны маршрут, а музейны пакой — яшчэ адна кропачка на ім. Пакуль што тут не вельмі шмат экспанатаў, але ўсё яшчэ наперадзе. За паўгода працаўнікам мясцовага Цэнтра культуры і гаспадарчай групы сектара культуры райвыканкама атрымалася зрабіць многае.

5 6

Цудоўнае месца, будынак і гісторыя кахання знакамітага паэта і Марылі Верашчакі — знаходка для арганізатараў турызму. Спадзяемся, што адкрыццё музейнага пакою будзе выдатным дапаўненнем да ўсяго гэтага і стане месцам прыцягнення не толькі мясцовых турыстаў, але і гасцей з-за мяжы. Падрастайце экспанатамі, — пажадаў падчас адкрыцця стваральнікам экспазіцыі намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Карповіч.

IMG_7752 IMG_7754

А загадчык сектара культуры Таццяна Цехановіч падзякавала ўсім за прыкладзеныя намаганні для стварэння аб’екта культурнай спадчыны.

Падрабязней чытайце на старонках “ВГ”.

IMG_7760 IMG_7761 IMG_7763 IMG_7764 IMG_7765 IMG_7766 IMG_7767 IMG_7768 IMG_7770 IMG_7773 IMG_7790 IMG_7791 IMG_7795 IMG_7799 IMG_7803 IMG_7804 IMG_7820 IMG_7832 IMG_7834 IMG_7840 IMG_7846 IMG_7851 IMG_7859 IMG_7863 IMG_7874

Галіна ШЛЕМПА.

Фота аўтара.
Добавление комментария
CAPTCHA
*