Падведзены вынікі раённага этапу конкурсу фотаздымкаў «Зямля пад белымі крыламі» рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся».

Год малой родины 20 октября 18 1878
5

Больш за сотню фотаработ з чатырнаццаці ўстаноў адукацыі было даслана ў Воранаўскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі.  Канкурсантам было прапанавана папрацаваць у дзевяці намінацыях: “Мой дом”, “Водная прастора”, “Дзікі свет”, “Вышыня”, “Людзі прафесіі”, “Жывыя традыцыі”, “Асобы і пакаленні”, “Спадчына”, “Манахром”. І калі не браць ва ўвагу тэхнічныя патрабаванні да якасці фотаздымкаў, якія конкурснае журы ўлічвала абавязкова, ва ўсіх аўтараў атрымаліся цудоўныя сюжэты. Ім удалося “занатаваць” кранальныя і маляўнічыя з’явы наваколля, падкрэсліць прыгажосць прыроды малой радзімы, перадаць асаблівы каларыт сельскай мясцовасці. У аб’ектыў назіральных фатографаў трапілі родныя краявіды, будынкі, працавітыя землякі, птушкі і звяры.

У кожнай намінацыі вызначана па 3-5 лепшых работ. Сярод пераможцаў — вучні Воранаўскай, Паляцкішскай, Доцішскай, Жырмунскай, Радунскай, Пяляскай, Клайшанскай школ, Бастунскага, Тракельскага, Забалацкага, Пераганцаўскага і Нацкага НПК, Воранаўскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

Яны прадоўжаць канкурыраваць ужо на абласным узроўні.

Вольга ВАРАБ’ЁВА.

1 2 3 4 6 7 8 9 10 11
Добавление комментария
CAPTCHA
*