Фэст у гонар Святога Лінаса адбыўся на Воранаўшчыне (Фота, будзе дапоўнена)

Духовность 23 сентября 18 2451
DSC06080

DSC06081 DSC06082 DSC06083

Сёлета парафіяльнае свята прыпала на нядзелю, 23 верасня. Ужо каторы год яно збірае вяскоўцаў і дыпламатычных літоўскіх гасцей у Пелясе. Далучыліся да значнай для нашых землякоў падзеі пасол Літоўскай Рэспублікі Андрюс Пулокас, генеральны консул Літоўскай Рэспублікі ў Гродна Генадзіус Мацкяліс, намеснік старшыні Воранаўскага райвыканкама Андрэй Карповіч, старшыня Больцішскага сельсавета Аксана Палубенка, прадстаўнікі грамадскага аб’яднання літоўцаў “Гярвечай”.

DSC06086 DSC06111 DSC06114 DSC06115 DSC06116 DSC06117 DSC06118 DSC06119 DSC06124 DSC06130 DSC06136 DSC06138 DSC06142

Святочную імшу правёў ксёндз Эліяс Маркаўскас, для якога сустрэча з жыхарамі пялясскага краю таксама была радаснай падзеяй. Святар раней вёў багаслужэнні тут, але ўжо год з’яўляецца настаяцелем касцёла ў Гервятах.  Падчас імшы да заступніка і пакутніка Лінаса, імя якога носіць мясцовы касцёл, звярнуліся ў агульнай малітве дыпламатычныя госці, прадстаўнікі раённай улады, прыхажане.

DSC06157 DSC06164 DSC06179 DSC06192 DSC06204 DSC06207 DSC06210 DSC06214

Свята прадоўжылася ў Пялясскай школе з навучаннем на літоўскай мове. Штогод сваімі сіламі  настаўнікі і вучні рыхтуюць канцэртную праграму. Сёння яна таксама была двухмоўнай і вельмі разнастайнай. Гучалі і літоўскія песні, і беларускія. Гледачы горача падтрымлівалі выступоўцаў —  жаночы вакальны ансамбль школы, дзіцячую капэлу, самадзейныя вакальныя гурты.   

DSC06220 DSC06226 DSC06230 DSC06233 DSC06239 DSC06241 DSC06252 DSC06254 DSC06258 DSC06268 DSC06283 DSC06324 DSC06327 DSC06329 DSC06338 DSC06343 DSC06349 DSC06353

Пасля канцэртнай праграмы гасцей фэсту чакаў святочны абед з традыцыйнымі літоўскімі стравамі.

Вольга ВАРАБ’ЁВА.

Фота аўтара.
Добавление комментария
CAPTCHA
*