Творчае трыа гледачоў скарыла

Знай наших! 18 сентября 18 1661
image (1)

З дня горада Гродна калектыў аддзела бібліятэчнага маркетынгу Воранаўскай раённай бібліятэкі вярнуўся пераможцам у абласным конкурсе самаробнай лялькі.

Падчас святкавання 890-годдзя абласнога цэнтра аматараў друкаванага слова на пляцоўцы ля тэатра лялек сабраў ІІ фестываль кнігі “Кніжныя скарбы Беларусі”. Тут былі прадстаўлены розныя выставачныя экспазіцыі, у тым ліку выдавецкіх дамоў: “Звязда”, “Беларусь”, “Народная асвета” і інш. Прыцягвалі ўвагу святкуючых і цікавыя самаробныя лялькі, што змайстравалі жыхары Гродзеншчыны на абласны конкурс “Героі кніжных старонак”. Сярод іх пачэснае месца заняла праца воранаўскіх умеліцаў — кампазіцыя з казкі “Жаронцы”.

IMG_20180915_115805

Прыглянуліся журы каларытныя дзед з бабай і яркі певень, які, здавалася, вось-вось ўзмахне крыламі дый закукарэкае. Як паведамілі ў аддзеле бібліятэчнага маркетынгу, гэтыя лялькі стварыла творчая група — загадчык аддзела Вольга Юрго, метадыст Людміла Фурман і бібліятэкар Зарына Васюкевіч. У ход пайшлі газеты, абрэзкі тканіны, на першы погляд аджыўшыя свой век рэчы. Матэрыялу было сабрана багата — справа засталася толькі за фантазіяй і, канешне ж, здольнымі рукамі. Чаго-чаго, а гэтага ў нашых зямлячак не адняць. Пэўна таму і атрымалі яны першае месца ў намінацыі “Літаратурныя героі з твораў нацыянальнай культуры”. 

Марына КАНДРАТОВІЧ.
Добавление комментария
CAPTCHA
*