Зэльва запрашае на Ганненскi кiрмаш
Свята пройдзе 22 жніўня.
Менавіта дзякуючы Ганненскаму кірмашу Зэльва была вядома ўсяму свету яшчэ ў XVIII стагоддзі. Тагачасныя зэльвенскія кірмашы былі аднымі з буйнейшых у Еўропе і саступалі па сваёй значнасці толькі знакамітым Лейпцыгскім.
У 2001 годзе Ганненскі кірмаш атрымаў “новае дыханне”. Свята стала адным з самых масавых і жаданых для жыхароў і гасцей Зэльвеншчыны.
Сёлета кірмаш распачнецца ў 12 гадзін на цэнтральнай плошчы гарадскога пасёлка тэатралізаваным прадстаўленнем з удзелам сталічнага шоу-цэнтра Уладзіміра Кустава. Тут жа пройдуць выступленне ансамбля народнай музыкі і песні “Купалінка” і цыганскае шоу “Очи черные”. Вечарам увазе гледачоў прапануецца эстрадны канцэрт з удзелам Уладзіміра Ух-цінскага, Іскуі Абалян, “Гарэм-шоу”.
У рамках свята адбудзецца сустрэча “Усход-Захад” паміж зборнымі камандамі Беларусі і Латвіі па каратэ.
Свае работы на кірмашы прадставяць майстры народнай творчасці. На выставе “Скарбонка талентаў” можна пазнаёміцца з творамі выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога і фотамастацтва.
Запланаваны кірмашовы карнавал, куды запрашаюцца ўсе жыхары і госці пасёлка, якія прыйдуць на свята апранутымі ў стылізаваныя касцюмы. Самыя арыгінальныя будуць удастоены прызоў.
Дзетвару, акрамя гульнёвых праграм, чакаюць цікавыя атракцыёны, прадстаўленне тэатра звяроў “ФаСонШоу”.
Падворкі сельгасарганізацый і сельсаветаў раёна рыхтуюць цікавыя жанравыя прадстаўленні. А на пляцоўцы “Га-сцінна запрашаем!” зэльвенцы рады будуць бачыць уладаль-нікаў аграсядзіб і суб’ектаў малога бізнесу з іншых раёнаў.
На кірмашы будзе арганізаваны шырокі гандаль прамысловымі і харчовымі таварамі. Візітнай карткай стане выстава-продаж зэльвенскіх караваяў, а таксама конкурс на лепшы каравай.
Які ж Ганненскі кірмаш без коней?! Усё будзе: і конкурс на лепшую павозку, і падарожжа на брычках, і выступленні конна-спартыўных школ. Закрыццё свята пройдзе на Зэльвенскім вадасховішчы.
Відовішчнае вогненнае і водна-светавое шоу завершыць прыгожы святочны феерверк.
Ну а тыя, хто не стоміцца за дзень, запрашаюцца апоўначы ў раённы Дом культуры на светадыёдна-лазерна- танцавальнае шоу.
ЯКІ Ж КІРМАШ БЕЗ КОНЕЙ?!
Вы хочаце прадаць ці набыць каня? Тады вам трэба прыехаць ; на Ганненскі кірмаш у Зэльву. Тут бу-дзе арганізаваны гандаль коньмі для прымянення ў гаспадарчых ці спартыўных мэтах.
Запрашаюцца таксама і рамеснікі, якія займаюцца вырабам і продажам коннай збруі.
Кантактны тэлефон 8(029) 868-53-61.