Меры касцёла ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у свеце

Актуально 28 марта 20 1122
3d3fbebfc23a63d64dea081075544647

У сувязі з няпростай эпідэміялагічнай сітуацыяй у свеце каталіцкі Касцёл у Беларусі ўвёў некаторыя меры, якія тычацца паводзінаў вернікаў у храмах i падчас Вялікага посту.

Згодна з распараджэннем старшыні канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Бeлapyci ў парафіях дзейнічаюць прафілактычныя санітарныя меры.

  1. Ушанаванне крыжа i іншых рэліквій адбываецца не праз дотык i цалаванне, а праз паклон цi ўкленчванне.

  2. У касцёлах крапільніцы не напаўняюцца вадой.

  3. На ваконцах спавядальніц павінен быць усталяваны ахоўны матэрыял, які трэба пастаянна дэзынфіцыраваць i змяняць.

  4. Падчас імшы знак супакою перадаецца не праз поціск рук, а схіленнем галавы.

  5. Духоўныя асобы i міністранты перад імшой павінны вымыць рукі і захоўваць нормы гігіены.

  6. Духавенства і вернікі павінны старанна выконваць распараджэнні кампетэнтных органаў свецкай улады, асабліва службы аховы здароўя і грамадскага парадку, у захаванні нормаў гігіены і выкарыстання іншых сродкаў, якія імкнуцца прадухіліць распаўсюджанне эпідэміі.


Гэта распараджэнне, як i паведамленне біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча святары зачыталі вернікам падчас імшы.

З 20 сакавіка на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі ўведзены некаторыя меры: не ўдзельнічаць у святой ішшы дазваляецца пажылым вернікам, асобам з сімптомамі віруснай інфекцыі, дзецям і падлеткам разам з тымі, хто імі непасрэдна апякуецца, а таксама людзям, якія адчуваюць страх заражэння каронавірусам. Яны павінны далучацца да трансляцыі імшы з дапамогай сродкаў масавай інфармацыі.

Таксама каталіцкі Касцёл заахвочвае ўcіx вернікаў маліцца аб прадухіленні гэтай хваробы i ахвяр, да якіх яна можа прывесці.
Добавление комментария
CAPTCHA
*