У Курчоўскім сельскім клубе “Падарылі татам свята”

Общество 27 февраля 20 1254
SAM_2255

На розных мерапрыемствах у Курчоўскім клубе бывае шмат гасцей. Прыходзяць не толькі мясцовыя жыхары і суседніх вёсак, але і прыязджаюць здалёк, каб сустрэцца з землякамі, даўнімі сябрамі, пагутарыць, ды і, не сакрэт, патанцаваць. Так было і на мерапрыемстве “Падарылі татам свята”, прысвечаным Дню абаронцаў Айчыны.

Святочны настрой быў ва ўсіх прысутных. Гледачы цёпла віталі татуль: Андрэя Вільчэўскага, Уладзіміра Паўловіча, Леаніда Венцэвіча і інш. Юныя артысты — Эвяліна і Мікіта Вільчэўскія, Максім Паўловіч, Дар’я Венцкевіч, Дзіяна Пальчукевіч, Аляксандр Цыдзік — складалі ўсім мужчынам віншаванні. А сыны запэўнівалі бацькоў:

Як і мой калісьці тата,

Стаць і я хачу салдатам

І Айчыне даць прысягу

На адданасць і адвагу.

изображение_viber_2020-02-26_13-35-0221

Да віншаванняў дзяцей далучыліся дарослыя. Таленавітыя мясцовыя спевакі Андрэй і Мечаслаў Вільчэўскія, Уладзімір Паўловіч, ансамбль "Вясковыя напевы", а таксама госці — Леанід Кукліс, Валянціна Коцік, ансамбль “Дударыкі” Забалацкага НПК зрывалі гарачыя апладысменты.

Не пакінуў па-за ўвагай свята Воранаўскі філіял аблспажыўтаварыства. Так што адпачываць было не толькі весела, але і смачна.

Вера ВАСЬКО, культарганізатар  Курчоўскага сельскага клуба.

Фота з архіва Курчоўскага СК.
Добавление комментария
CAPTCHA
*